Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Аматарскае аб’яднанне “Іўяўчанка”: літаратурна-музычная імпрэза “Купала і Колас – народа душа і голас”

Культура и творчество
У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўяўчанка”. Прысутныя прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай імпрэзе пад назвай “Купала і Колас – народа душа і голас”, якая прайшла ў межах бібліятэчнага праекта “Разам з Купалам і Коласам: літаратурныя спатканні”.

Вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі тэмамі творчасці песняроў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі адлюстраванню тэмы прыроды, таму што ў сваёй творчасці Янка Купала і Якуб Колас пранікнёна і глыбока раскрылі прыгажосць роднай прыроды. Яны не толькі апявалі маляўнічую красу роднага краю, але і вучылі бачыць і разумець прыроду, адчуваць захаваную ў ёй прыгажосць і магутную сілу.

Падчас сустрэчы прагучалі песні на словы Я.Купалы і Я.Коласа: “Спадчына”, “Дзве таполі”, “Явар і каліна”, “Мой родны кут…”, “Ручэй”, а таксама ў выкананні бібліятэкараў і гасцей гучалі мілагучныя лірычныя вершы беларускіх песняроў.

На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель. У яго захаваўся юбілейны медаль, выпушчаны да стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы, які ён прадэманстраваў прысутным і расказаў гісторыю яго з’яўлення ў сямейнай калекцыі.

Прысутныя адзначылі, што колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Янка Купала i Якуб Колас – выдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Разам з Купалам і Коласам: літаратурныя спатканні”, на якой прадстаўлены творы песняроў.

https://ivie-lib.by/novosti/litaraturna-muzychnaya-impreza-kupala-i-kolas-naroda-dusha-i-golas/

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.