Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 


Лунаеш ты, песня, цябе не спыніць…

Культура и творчество / Пятница, 22 мая 2015 10:56 / Прочитано: 2395

Беларуская вусна-паэтычная творчасць - важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, ім-кненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вусна-паэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з'яўлялася і з'яўляецца неад'емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.

Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду.

Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. У іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблі-васці народнага жыцця з самых далёкіх часоў.

Фальклор - гэта няспынная творчасць народа.  Таму так важна захаваць гэты дзіўны пласт нашай культуры, перадаць яго нашчадкам, карыстацца ім, як найвялікшым  сродкам, які выхоўвае нацыю.

Менавіта такія мэты ставіць перад сабой і традыцыйны абласны фестываль рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы", які днямі адбыўся ў нашым горадзе.

Іўе - зямля сяброў, як трапна адзначыў паэт. Таму мы заўжды рады вітаць іх у сябе, таму неаднаразова шматлікія фестывалі абіраюць  старадаўняе мястэчка, а зараз - сучасны горад - месцам свайго правядзення.

Надвор'е крыху падкарэктавала правядзенне свята фальклору. Яно павінна было адбыцца на іўеўскай набярэжнай. Аднак, і тыя, хто спяваў, танцаваў, і тыя, хто прывез свае творы з саломкі, дрэва, бісеру і розную іншыю прыгажосць, павінны былі абысціся памяшканнем Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Ды нішто! Усе атрымалася прыгожа і цудоўна. Інакш і не можа быць.

Таму што захаванне, развіццё і прапаганда традыцыйнай народнай творчасці Панямоння, далучэнне да гісторыка-культурнай спадчыны  дзяцей, падлеткаў, моладзі садзейнічае выяўленню самабытных носьбітаў фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэнню межаў іх дзейнасці.

І вось лепшыя аўтэнтычныя гурты і фальклорныя калектывы Іўеўскага, Воранаўскага і Лідскага раёна  з'ехаліся на занальны абласны фестываль.

Было шмат цікавых калектываў, якія бы вярнулі гледачоў і журы ў сівую даўніну.

Луналі мелодыі, гучалі песні, спявалі валачобнікі, адбівалі абцасы ў танцы Лявон з Лявоніхай…

Патрэбна адзначыць, што вельмі ўдала быў прадстаўлены наш раён. Гэта народны ансамбль народнай музыкі "Чабарок",  фальклорны ансамбль "Вечарніца" Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, фальклорныя гурты аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы в. Бакшты, аг. Суботнікі, дзіцячы фальклорны гурт "Жавароначкі" аг. Лаздуны1, ансамбль народнай песні "Юрацішкаўскі кірмаш".

Лепшыя з удзельнікаў будуць мець гонар прадстаўляць свае раёны на заключным канцэрце фестывалю "Панямоння жыватворныя крыніцы".

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 

 

 

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.