Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Каляндар гісторыка-культурных і юбілейных падзей Іўеўшчыны

О малой родине / Суббота, 26 декабря 2020 10:08 / Прочитано: 351

СТУДЗЕНЬ
1. 70 гадоў споўнілася з таго часу, калі ў нашым раёне адбылося масавае стварэнне калгасаў.
2. Мінула 100 гадоў, як на беларускай мове пачалі друкавацца "Нядзельныя евангеллі і навукі" (трытаны) Ідэльфонса Бобіча, былога святара іўеўскага касцёла. Яны друкаваліся да красавіка 1944 года.
3. 21 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, родам з вёскі Чаркесы, Эдуарда Міхневіча, доктара тэхнічных навук, прафесара і загадчыка кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), акадэміка Міжнароднай і Беларускай інжынерных акадэмій.

ЛЮТЫ
1. У 1961 годзе створаны калгас "Чарнэлі", дырэктарам якога доўгі час працаваў дбалы і папулярны Міхаіл Шасцярнёў.
2. Мінула 125 гадоў з дня нараджэння (вёска Морына) Якава Іванавіча Жынко (1896-1937), камбрыга, ваеннага камісара Беларускай ваеннай акругі.

САКАВІК
1. Прайшло 160 гадоў з тае пары, калі пачаліся хваляванні сялян Іўеўскага графства, якія перараслі ў паўстанне разам з сялянамі Жэмаслава паноў Умястоўскіх, Ліпнішак - паноў Вольскіх, Лаздун - паноў Мілеўскіх, Такарышак і Юрацішак - паноў Радкевічаў супраць несправядлівай сельскагаспадарчай рэформы царскай Расіі ад 19 лютага 1861 года.
2. 100 гадоў таму, 18 сакавіка ў горадзе Рыга (Латвія) падпісана дамова паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, згодна якой Іўеўшчына ўвайшла ў склад Польшчы да верасня 1939 года.

КРАСАВІК
1. 175 гадоў спаўняецца з дня нараджэння ў Геранёнах вядомага ў Еўропе мастака, калекцыянера, мецэната, графа Ігнація Оскаравіча Корвін-Мілеўскага (1846-1926).
2. У 1951 годзе ў мястэчку Лаздуны адноўлены калгас "Перамога", які быў створаны першым у былым Юрацішкаўскім раёне яшчэ восенню 1939 г. на базе польскай сельскагаспадарчай школы. Першым старшынёй быў Пётр Лагойша, родам з Ракава, што пад Мінскам.

МАЙ
1. Мінула 470 гадоў з дня смерці (8 мая 1551г.) Барбары Радзівіл, былой уладальніцы Геранёнаў, выдатна адукаванай жанчыны, прыгажуні, жонкі Жыгімонта ІІ Аўгуста, караля Польшчы і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага (1548-1572). Барбара апета паэтамі, музыкамі і мастакамі Еўропы. Жыла ўсяго 31 год. Пахавана ў Вільні (Вільнюс). За яе труной ішоў ад Кракава да месца вечнага пакою кароль з вялікай світай адданых яму людзей.
2. Прайшло 355 гадоў (1686), калі знакамітыя Агінскія перадалі Іўе ў заклад магнатам Сапегам.

ЧЭРВЕНЬ
1. 80 гадоў таму назад, раніцай 25 чэрвеня 1941 года, каля мястэчка Суботнікі, адбылася першая бітва 24-ай стралковай Самара-Ульянаўскай дывізіі, якая прыбыла з Маладзечна пад камандай генерала Кузьмы Галіцкага з 13-ай танкавай дывізіяй другой танкавай групы генерал-лейтэнанта фон Гота. Бітва доўжылася трое сутак каля Сурвілішак, Трабаў, Юрацішак і іх наваколля.
2. 80 гадоў прайшло з таго часу, як 25-29 чэрвеня 1941 года ўся тэрыторыя Іўеўшчыны апынулася пад акупацыяй нямецкіх захопнікаў.
3. Спаўняецца 55 гадоў, калі ў вёсцы Бакшты былі звезены астанкі загінуўшых салдат і партызанаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Там устаноўлены мемарыяльны помнік.
4. Прайшло 90 гадоў з дня нараджэння (27 чэрвеня 1931г.) у вёсцы Чаркесы Віктара Юльянавіча Клінцавіча, доктара медыцынскіх навук, высокакласнага спецыяліста грудной хірургіі Беларусі. Памёр 4 лютага 2001 года. Пахаваны ў Мінску.

ЛІПЕНЬ
1. 2 ліпеня спаўняецца 80 гадоў, калі ад нямецкай кулі загінуў старшыня калгаса "Перамога" вёскі Няхвёдкі Мікалай Іванавіч Клінцавіч. Яму было ўсяго 35 гадоў.
2. Мінула 80 гадоў, калі напачатку ліпеня 1941 года ў лясах Налібоцкай пушчы вялікая колькасць савецкіх войскаў былі акружаны і аказаліся ў нямецкім палоне. Гэта быў так званы "Навагрудскі кацёл".
3. 20 гадоў таму наш зямляк Іван Арсеньевіч Карэнда быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі за цудоўныя вершы ("Белы наліў" і інш.)
4. У 1971 годзе Бараўскі народны хор пад кіраўніцтвам Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага 7 дзён бавіў масквічоў сваім самабытным і непаўторным мастацтвам.

ЖНІВЕНЬ
1. 50-гадовы юбілей адзначае Юрацішкаўская дзіцячая школа мастацтваў пад кіраўніцтвам Крысціны Клінцавіч, таленавітай і прызнанай публікай неардынарнай спявачкі.
2. 80 гадоў пройшло з таго часу, калі нямецкія карнікі ў вёсцы Белы Бераг расстралялі дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Марыю Мікалаеўну Чэрнік і яе сына Мікалая.
3. Спаўняецца 460 гадоў, калі кароль Польшчы і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў татарам прывілей на шляхецтва. Яны былі ўпершыню ў Еўропе і ў свеце ўраўнены з хрысціянамі на шлюб і атрымалі права мець беларускія імёны і прозвішчы. Адбыўся іх першы перапіс.
4. 90 гадоў таму нарадзіўся доктар філалагічных навук, пісьменнік, выдатны крытык і літаратуразнаўца Павел Кузьміч Дзюбайла (1931-1995), былы дырэктар Бакштаўскай сярэдняй школы.

ВЕРАСЕНЬ
1. Ад здрадніцкай кулі 2 верасня загінуў у вёсцы Лаздуны старшыня мясцовага калгаса ім. Я. Купалы Пётр Васільевіч Данільчык. Пахаваны на вайсковых могілках горада Мінска.
2. Прайшло 25 гадоў, як у горадзе Іўе ўстаноўлены помнік нашым землякам-ахвярам вайны ў Афганістане (1979-1989).

КАСТРЫЧНІК
1. Мінула 170 гадоў з тае пары, калі ў мястэчку Трабы было заснавана (1851г.) сельскае вучылішча.
2. 80 гадоў таму назад на пачатку кастрычніка 1941 года гітлераўская зондэр-каманда пачала масавы расстрэл мясцовых жыхароў - савецкіх актывістаў у 1939-1941 гадах.
3. Прайшло 445 гадоў (1576г.), як Юрацішкі набылі статус мястэчка. Гэта значыць, што яны ў той час былі буйным вузлавым пасяленнем.
4. 610 гадоў таму назад (1411г.) у Суботніках і Ліпнішках сынам Кейстуса і ўнукам Гедыміна князем Жыгімонтам былі заснаваны драўляныя касцёлы Святых Мікалая і Казіміра, якія сталі адным з першых хрысціянскіх храмаў нашага краю.

ЛІСТАПАД
1. Споўнілася 590 гадоў (1431г.), калі Геранёны і Суботнікі сталі ўласнасцю Гаштольдаў, магутных палітычных, ваенных і культурных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага.
2. Магнат Мікалай Кішка ў 1631 годзе пабудаваў пры Іўеўскім касцёле двухпавярховы цагляны кляштар (манастыр) бернардзінцаў, дзе знаходзілася вялікая па тым часе бібліятэка (400 кніг).

СНЕЖАНЬ
1. 11 снежня спаўняецца 130 гадоў з часу адкрыцця аптэкі ў мястэчку Ліпнішкі (1831г.) па ініцыятыве Юзафа Пільсудскага.
2. 60-гадовы юбілей адзначае Юрацішкаўская бальніца, будынак якой быў драўляным, але тыповым за ўсю гісторыю пасёлка. Бальніцу ўзначальваў першы ў гісторыі пасёлка высокаадукаваны хірург і адначасова ўрач агульнай практыкі Міхаіл Ісакавіч Разніцкі. Яго бацька слыў мудрым аптэкарам.
3. 70 год таму (2.12.1951г.) у Юрацішках нарадзіўся таленавіты мастак Беларусі Іван Дзямідавіч Кліменка, далёка вядомы за межамі краіны.
4. Напрыканцы снежня 1941 года (80 гадоў таму), падчас разгрому гітлераўцаў пад Масквой, нямецкія тылавыя акупанты насільна пад жорсткім канвоем накіравалі да фронту за Віцебск і Смаленск тысячы санных падвод з Заходняй Беларусі, у тым ліку і з Іўеўшчыны, многія нашыя землякі загінулі ці былі пакалечанымі і хворымі.

Склаў В. ВРУБЛЕЎСКІ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 КАЖДЫЙ ПОНЕДЕЛЬНИК: Слушайте свои новости 
 
 
 
 
 
 
 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.