Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


Язык:

Нашчадкі першасвятароў коэнаў. Аўтарскі праект “Былое ў сучасным” МАРЫНЫ ПАЗНЯК

О малой родине

Сям'я Элеазара-Якава Кагана і Брахі была рэлігійнай, ультраартадаксальнай. Захоўвала ўсе яўрэйскія традыцыі, вельмі любіла кантарскія спевы (спеў малітваў незвычайна прыгожым голасам з эмацыянальным выкананнем). Хутчэй за ўсё сям'я ўтрымлівала мікву, або хтосьці з яе быў там наглядальнікам. Міква - басейн для рытуальнага ачышчэння, найважнейшы складнік іўдзейскага культу. Каб зразумець, наколькі значнай для яўрэйскай абшчыны з'яўлялася міква, трэба дадаць, што абшчыне прадпісваецца перш сінагогі будаваць міквы, а калі грошай на яе будаўніцтва недастаткова - дазваляецца прадаць скруткі Торы. Таму яўрэйская абшчына можа існаваць толькі тады, калі ў ёй ёсць міква.

Кохены, коэны, когены, Коганы, Каганы (жрэц); адсюль рускае "іярэй") - саслоўе першасвятароў ва іўдаізме, якое складалася з нашчадкаў роду Аарона, заснавальніка аднаго з кален Ізраілевых (іх было 12), з якіх утварыўся яўрэўскі народ. Коэны выконвалі служэнне спачатку ў Скініі (перанасная палатка, шацёр, дзе праводзіліся богаслужэнні), а затым ва Іерусалімскім храме. Статус коэна перадаваўся ў спадчыну па бацькоўскай лініі, пры ўмовах выканання шэрагу разнапланавых абмежаванняў.

Дом гэтай сям'і не захаваўся, знаходзіўся на завулку
Садовым, што адыходзіць ад вуліцы Карла Маркса

Гэты тэрмін так і замацаваўся за святарамі з роду, абранага Богам. У цяперашні час многія нашчадкі коэнаў носяць прозвішчы Коэн, Коган, Каган, Кагановіч.
Вось і сям'я Элеазара Кагана мела вялікую павагу сярод мясцовых жыхароў. Браха была сапраўднай апорай для сваіх родных: займалася дзецьмі, дапамагала мужу і падтрымлівала парадак у доме. Элеазар з Брахай мелі пяцёра дзяцей: самы старэйшы Мендэль, вядома, што ён нарадзіўся ў 1916 годзе, затым ішлі сыны Йосэф і Іошэ, самымі малодшымі былі двайняты Ісаак і Люба.

Пасля вялікага пажару, які адбыўся ў Іўі ў 1929 годзе, у Элеазара не было сродкаў для пабудовы жылля. І тады на дапамогу прыйшоў брат Брахі - Сэм Левін, які ў 1920-ых гадах эмігрыраваў у ЗША, дзе наладзіў вытворчасць мэблі, што прынесла добры даход. Сэм выдзеліў грошы не толькі для пабудовы жылога дома для сям'і сваёй сястры, але і ахвяраваў сродкі на будаўніцтва свецкай адукацыйнай установы на іўрыце ў Іўі - школы Тарбут.

Школа Тарбут

Элеазар пабудаваў для сваёй сям'і невялікі дом на завулку, які адыходзіў ад вуліцы Бернардынскай, цяпер ён называецца завулак Садовы. А вось школа была пабудавана вялікая, двухпавярховая і знаходзілася на вуліцы Віленскай. Будынак захаваўся па сённяшні дзень. Сям'я Элеазара атрымлівала даход з таго, што будынак быў арэндаваны абшчынай.
Яўрэйская адукацыя суправаджала ўвесь жыццёвы шлях дзяцей Элеазара: ад ранніх гадоў да падлеткавага ўзросту. Калі сынам споўнілася чатыры гады, яны пайшлі вучыцца ў хедар. Там меламед (настаўнік) спачатку вучыў іх алфавіту і чытанню яўрэйскіх тэкстаў без перакладу, потым - чытанню Пяцікніжжа (Торы) з каментарыямі, а пазней - ужо больш паглыблена займаліся Талмудам. Была вучоба і ў школе Тарбут, пабудаванай на сродкі дзядзькі Сэма.

Мендэль, 1935 г.

У свой час юнакі сям'і Коган належылі да маладзёжнага яўрэйскага руху "Ха-шомер Ха-цаір", мэтай якога была падрыхтоўка яўрэйскай моладзі да перасялення ў Эрэц-Ісраэль. Прымалі актыўны ўдзел у сустрэчах членаў гэтага руху, якія праходзілі ў Вільні.
Была і служба ў войску. У 22-гадовым узросце быў прызваны Мендэль. Ён служыў у Вільні, калі пачалася Другая сусветная вайна 1 верасня 1939-га года. Мендэль далучыўся да сакрэтнай аперацыі па выратаванні яўрэяў, дапамагаў перапраўляць іх за мяжу. Ніхто, нават сям'я, не ведала, чым займаецца старэйшы сын. На фотаздымках бачна, што вайсковую службу праходзіў і Ісаак.
Тады яшчэ ніхто не мог і ўявіць сабе, што менавіта Мендэлю, старэйшаму сыну з чатырох, наканавана лёсам прадоўжыць род Каганаў.
Бяда напаткала сям'ю ўжо ў першыя дні акупацыі Беларусі. Сярод тых 220 яўрэяў-мужчын, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, членаў абшчыны, якія займалі пасады і якія былі расстраляны падчас першай "акцыі знішчэння" 2 жніўня 1941 года, быў і Элеазар-Якаў Каган.

Мендэль з жонкай Моллі, дочкамі Хавівай, Нірай і сынам Элеазарам

Элеазар, Хавіва, Ніра ў Іўі 
на месцы дома дзядулі, 2019 г.

 

А ў лютым таго ж года астатнія члены сям'і Каган (акрамя Мендэля, які быў у той час у Чырвонай Арміі) апынуліся за калючым дротам - у Іўеўскім гета.
12 мая 1942 года нямецкі афіцэр, які праводзіў адбор, загадаў усім членам сям'і Каган на скрыжаванні вуліц звярнуць з галоўнай, па якой ішлі ў апошні шлях яўрэі з абшчын Іўя, Ліпнішак, Трабаў. Напэўна таму, што на той час амаль усе члены сям'і (акрамя маці Брахі) былі ў маладым узросце, моцнымі і здаровымі - інакш кажучы, працаздольнымі. Тады ім пашчасціла - яны вярнуліся ў гета. Жыццё ў гета працягвалася, але плошча яго значна паменшылася. Тых, каго пакінулі жыць, выкарыстоўвалі на прымусовых работах.
Ёсць такое меркаванне, што 31 снежня 1942 года вязняў гета з Іўя адправілі ў Барысаў для працы на торфазаводзе "Белае Балота", дзе ў 1943 годзе яны былі расстраляны. Там жа знайшла свой апошні прытулак і Браха са сваімі чатырма дзецьмі.
Менавіта туды прыязжаюць яе ўнукі, каб пакласці каменьчыкі на агульную магілу загінуўшых, каб выказаць павагу сваёй бабулі, сваім дзядзькам Йосэфу, Іошу, Ісааку і цётцы Любе, якіх ніколі не бачылі, але памяць аб якіх захаваў і перадаў сваім дзецям старэйшы з дзяцей некалі вялікай і дружнай сям'і Каганаў - Мендэль. Як і ўсе, хто перажыў гэтую жудасную вайну, ён нічога не ведаў пра лёс сваёй сям'і. І толькі ў 1945 годзе, калі вярнуўся ў Іўе, яму стала вядома, што яго родныя раздзялілі лёс яўрэйскай абшчыны мястэчка.
У жніўні 2019 года Элеазар, названы ў гонар свайго дзядулі, Хавіва і Ніра зноў наведалі Беларусь. У нашым музеі яны пакінулі фотаздымкі сваіх родных. Прайшліся па вуліцах Іўя: Віленскай, Бернардынскай і завулку, дзе некалі быў дом Каганаў.
І зноў над брацкімі магіламі ў Стоневічах і Барысаве прагучалі словы: "У нашай сям'і, сям'і Каганаў, ёсць нашчадкі. Наш род працягваецца".

***
Такімі звесткамі валодае музей. Мы будзем вельмі ўдзячны ўсім, хто дапоўніць або выправіць нашу інфармацыю, падзеліцца фотаздымкамі (зразумела, арыгіналы мы вам вернем), дапаможа нам і стане ўдзельнікам краязнаўчага праекта "Былое ў сучасным". Не абавязкова ісці да нас, можна звязацца з намі па тэлефоне 6-80-35.
Адновім і захаваем гісторыю Іўя для нашчадкаў разам!

(Працяг будзе).
Падрыхтавала да друку
В. ГУЛІДАВА.
Фото з архіваў музея.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.