Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Франтавым сябрам назваўся паэтам

Мы помним

Расшукваючы падрабязнасці баёў на Іўеўшчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай, я пазнаёміўся (праз Інтэрнэт) са Сцяпанам Сарокіным з Новасібірску. Яго дзядуля - Пётр Іванавіч Сарокін - напярэдадні вайны служыў у ваколіцах Іўя ў адным з падраздзяленняў механізаванай дывізіі. У чэрвеньскія дні 1941 г. яму прыйшлося адыходзіць разам са сваімі сябрамі па зброі на ўсход. Час ад часу ўспыхвалі баі з перадавымі нямецкімі часцямі. Адзін з такіх паядынкаў адбыўся непадалёку ад вёскі Трабы. Пазней у лісце дадому Пётр Сарокін некалькі разоў успамінаў тыя гарачыя часы. Франтавыя лісты воіна не вельмі добра захаваліся да нашых дзён, да таго ж былі напісаныя алоўкам, таму асобныя радкі сёння проста не чытаюцца. Аднак сёе-тое Сцяпану Сарокіну ўдалося разабраць. Яго дзядуля пісаў, што ў баях пад Трабамі нашай пяхоце вельмі дапамагалі танкісты. Ён нават назваў прозвішча аднаго з іх - Гаўрылаў і абазначыў яго ў лісце так: "паэт-танкіст". "Паэт?" - перапытаўся я. Сцяпан Сарокін пацвердзіў: "У лісце напісана менавіта так".

У паўсядзённай справе пошуку бываюць такія моманты, калі адчуваеш вялікую радасць, як вынік  карпатлівай працы. Так было і са мной у гэты момант. Імя Леаніда Гаўрылава ў маім нататніку з'явілася яшчэ некалькі гадоў назад. Гэты самабытны беларускі паэт у 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў пад Слонімам, потым - непадалёку ад заходняй мяжы, быў механікам-вадзіцелем танка, магчыма, у 47-м танкавым палку 29-й механізаванай дывізіі. Сяржант Гаўрылаў лічыцца прапаўшым без вестак з ліпеня 1941 г. Па адных дадзеных, ён быў цяжка паранены ў Лідскім раёне, па іншых - загінуў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Увогуле, звестак пра вайсковую службу паэта аказалася настолькі мала, што ў пасляваенны час вядомыя беларускія пісьменнікі, якія хаця бы штосьці ведалі пра сяржанта Гаўрылава, падпісвалі адпаведныя паперы, якія мне давялося расшукаць у архіве. Дзе канкрэтна загінуў Леанід Гаўрылаў, і да гэтага часу невядома. І вось, дзякуючы сведчанню Пятра Сарокіна, высвятляецца, што ў чэрвені 1941 г. танкіст ваяваў на іўеўскай зямлі. Чаму ў лісце дадому чырвонаармеец Сарокін назваў яго "паэтам"? Відавочна, штосьці такое прамільгнула ў размове паміж імі, альбо Леанід Гаўрылаў проста прачытаў некаторыя свае паэтычныя радкі ў кароткія хвіліны зацішша. Так ці іначай, я амаль не сумняваюся, што гаворка ідзе менавіта пра беларускага паэта Леаніда Гаўрылава.

Ён нарадзіўся 2 лютага 1918 года ў в. Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Вучыўся ў Мінскім белпедтэхнікуме, пасля - у Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі. У 1936 г. стаў студэнтам літаратурнага факультэта Гомельскага педінстытута, які скончыў у 1940 г. Свой першы верш ён надрукаваў у калектыўным зборніку "Аднагодкі" у 1935 г. Пазней творы Л.Гаўрылава з'яўляліся на старонках часопіса "Полымя рэвалюцыі", у газетах "Чырвоная змена" і "Літаратура і мастацтва". Паэзія аўтара - вельмі лірычная і напеўная, у чымсьці - іранічная. Часам здаецца, што паэт вельмі лёгка выхоплівае з дзеясяткаў іншых слоў тыя, што найбольш яскрава адлюстроўваюць яго пачуцці. Аднак, канешне, за гэтай лёгкасцю - напружаная літаратурная праца. Вось толькі некалькі радкоў з яго верша "Радасць", у якіх добра відаць прафесійнае майстэрства аўтара і адначасова яго непаўторны почырк:

 Не шкадую, што аддаў для друга

 Шчырасць сэрца, ласкі і цяпла…

 Зноў вясна па сцежках і яругах

 Цёплымі дажджамі пацякла.

 Сонечным аблітая праменнем,

 Зноў зямля зялёная цвіце.

 Песнямі-вяснянкамі струменіць,

 Лістам лапушыцца ўсё гусцей,

 Сочная ў нязмераных разорах,

 Сілай нестрыманаю гудзіць…

 Вечарам рассыпаліся зоры,

 І адна ў акно маё глядзіць.

Можа, менавіта гэтыя, зусім мірныя і прыгожыя, радкі прачытаў сваім франтавым сябрам Леанід Гаўрылаў, калі бой каля в.Трабы крыху сцішыўся…

                                   Ю. КАМЯГІН.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.