Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Не парушаючы традыцыі: дываны з кветак упрыгожылі працэсію Божага Цела ў Іўі

Актуальное

Працэсія Божага Цела ў многіх католікаў асацыюецца з прыгожымі алтарамі, дзяўчынкамі, якія пасыпаюць кветкі, міністрантамі, маладымі бярозкамі і радасным спевам рэлігійных гімнаў і песень. Такая праява веры, якой з’яўляецца працэсія, нясе ў сабе столькі традыцый, наколькі хапае фантазіі і энтузіязму вернікам.

Адной з незвычайных для Беларусі традыцый, якая не першы год практыкуецца ў іўеўскай парафіі, з’яўляецца ўпрыгожванне кожнага прыгатаванага алтара да працэсіі дыванамі з жывых кветак. Такім чынам, пялёсткі кветак, сабраныя ў прыгожыя яскравыя дываны, з’яўляюцца данінай, якую жыхары горада прысвячаюць Найсвяцэйшаму Сакрамэнту.

Падрыхтоўка такой прыгажосці патрабуе асаблівай адказнасці, сіл і звычайнай людской фантазіі. Для таго каб злажыць дываны, выкарыстоўваюць высількі, бэз, ружы, рамонкі, а таксама лісце папараці, мох, кару альбо звычайную скошаную траву. Матэрыял і ўзоры залежаць ад крэатыўнасці стваральнікаў і наяўнасці раслін. У асноўным гэта тая зеляніна, якую вернікі парафіі вырошчваюць на сваіх падворках. Характэрна і тое, што ў шматканфесіянальным добразычлівым Іўі нярэдка людзі іншых веравызнанняў дапамагаюць кветкамі з сваіх садоў і кветнікаў.

Стваральнікамі дываноў часта з’яўляюцца малітоўныя групы, супрацоўнікі арганізацый горада альбо жыхары вуліц. З імі часцей за ўсё знаходзіцца духоўная асоба.

Увогуле працэс стварэння пачынаецца загаддзя. Напачатку тыдня людзі збіраюцца, каб абмеркаваць дызайн алтароў і дываноў, падзяліцца думкамі на гэты конт. Затым наступае працэс пошуку матэрыялу для творчасці. У суботу збіраецца каркас алтароў і падрыхтоўваецца зеляніна для дываноў, а раніцай нядзелі ўся гэта прыгажосць з’яўляецца на цэнтральнай плошчы горада.

Імша з нагоды працэсіі Божага Цела распачынаецца ў святыні а 10-й гадзіне. Такім чынам, кветкавыя дываны і алтары павінны быць зроблены паміж 6-9-й гадзінамі. Таксама, каб маляўнічая праца вернікаў не загінула ў спякотны дзень, да самой працэсіі зеляніну паліваюць вадою.

Як і штогод, працэсія вырушыла ад парафіяльнай святыні да цэнтральнай плошчы горада.

Адзін з  прыпынкаў Эўхарыстычнай працэсіі адбыўся каля помніка ў гонар адзінства і сяброўства канфесій Іўеўшчыны, які ў сёлетную ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначыў 10-ую гадавіну свайго існавання.

На дыване перад гэтым алтаром, які з’яўляецца самым вялікім па памерах, былі вылажаны словы “БОЖА, БАРАНІ НАС АД ГОЛАДУ І ВАЙНЫ”. Гэты алтар рыхтавалі сем’і, з якіх дзеці ў гэтым годзе прынялі першую Святую Камунію.

Алтар, які рыхтаваў “Легіён Марыі” і настаўнікі, упрыгожваў дыван з кветкавым ружанцам. На іншых дыванах былі бачны келіх з вінаградам, сэрца, крыж, сонца і розныя ўзоры. 

Завяршылася працэсія ўрачыстым благаслаўленнем каля касцёла св. апосталаў Пятра і Паўла.

Раман Ярмош.

Фота Станіслава Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.