Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 
 

Аб гераічных земляках, жыхарах аг. Жамыслаўль Суботніцкага сельсавета. Даследванне Алега Ігліцкага

О малой родине

Кіраваў атрадам
маскоўскіх камсамольцаў

Мікалай Канстанцінавіч Панцялеенка - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дырэктар Жамыслаўльскай школы ў 1961-1967 гадах.

Нарадзіўся 9 мая 1912 года ў Магілёве. Выхадзец з рабочых. Скончыў Магілёўскі педінстытут у 1933 годзе, па адукацыі - настаўнік гісторыі. У 1930-1933 і з 1937 гадах працаваў педагогам у школах у Краснапольскім і Бягомльскім раёнах. З 1941 года - у Чырвонай Арміі. У красавіку - ліпені 1942 года знаходзіўся на асобым беларускім зборы - спецыяльных курсах у горадзе Мураме Уладзімірскай вобласці, дзе рыхтавалі камандзірскія кадры для партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі.

20 чэрвеня 1942 года ў савецкім тыле быў створаны атрад маскоўскіх камсамольцаў імя Мікалая Гастэла з 46 партызан і накіраваны для барацьбы з фашысцкімі захопнікамі ў паўднёвыя раёны Мінскай вобласці. Мікалай Панцялеенка быў прызначаны камісарам гэтага атрада з чэрвеня 1942 па сакавік 1943 года. Атрад уваходзіў у склад брыгады імя Аляксея Брагіна, сакратара Мінскага падпольнага абкама КП (б)Б, які загінуў у верасні 1941 года.
З сакавіка па верасень 1943 года Мікалай Панцялеенка быў камісарам брыгады імя Д.П.Гуляева пад камандаваннем Андрэя Чайкоўскага. Брыгада створана ў студзені 1943 года ў Мінскай вобласці. Да снежня 1943 года брыгада ўваходзіла ў партызанскае злучэнне Мінскай вобласці, затым па распараджэнні Беларускага штаба партызанскага руху ў снежні 1943 - студзені 1944 года перадыслацыравалася з Глускага раёна ў Целяханскі і ўключана ў склад партызанскага злучэння Брэсцкай вобласці. Брыгада складалася з трох атрадаў агульнай колькасцю 415 партызан.
Пасля вайны Мікалай Канстанцінавіч працаваў 7 гадоў сакратаром райкама партыі ў Мінску. Затым быў накіраваны ў Бераставіцкі раён і там узначальваў калгас.
28 жніўня 1961 года Мікалай Панцялеенка быў прызначаны дырэктарам Жамыслаўльскай васьмігадовай школы і настаўнікам гісторыі. У перыяд яго кіраўніцтва 1 верасня 1966 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новай двухпавярховай школы, пабудаванай па тыпавым праекце.
З 1 верасня 1967 года Мікалай Канстанцінавіч працаваў завучам школы да жніўня 1968 года, а ў 1970-я гады - настаўнікам гісторыі. Яго жонка Ларыса Яфімаўна выкладала ў пачатковых класах у Жамыслаўльскай школе.
Апошнія гады Мікалай Панцялеенка пражываў у Мінску. Памёр у 1992 годзе ў 80-гадовым узросце. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
За баявыя заслугі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Канстанцінавіч Панцялеенка ўзнагароджаны трыма ордэнамі і медалямі.

Партызанскае
мінулае
настаўніцы

Зоя Браніславаўна Харытановіч - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дырэктар Жамыслаўльскай развіваючай сямігадовай школы ў 1950-1955 гадах

Яна нарадзілася 9 верасня 1912 года ў вёсцы Сарманск Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Да вайны закончыла 2 курсы біялагічнага аддзялення Мінскага педінстытута. У гэтым педінстытуце вучыўся на матэматычным факультэце яе будучы муж Андрэй Кірылавіч Барысенка. Яны пажаніліся і паехалі разам працаваць у Бабічскую школу Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Калі пачалася вайна, тэрыторыю Гомельшчыны акупіравалі фашысты. У пасёлку Узнож яны расстралялі мясцовых камсамольцаў, яўрэяў і настаўнікаў, у тым ліку Андрэя Барысенку. Каб выратавацца, Зоя Харытановіч з малалетняй дачкой Алінай пайшла ў партызанскі атрад імя Сяргея Лазо брыгады імя Васілія Чапаева. Ён размяшчаўся за вёскай Узнож Васілевічскага раёна. У атрадзе працавала кухонным работнікам.

Пасля вайны Зоя Браніславаўна была накіравана на працу ў Іўеўскі раён Маладзечненскай вобласці. 14 жніўня 1945 года была прызначана дырэктарам Суботніцкай няпоўнай сярэдняй школы. 30 лістапада 1950 года пераведзена на працу дырэктарам Жамыслаўльскай развіваючай сямігадовай школы і настаўніцай біялогіі 5-7-х класаў.
15 жніўня 1955 года Зоя Браніславаўна перайшла на настаўніцкую працу і выкладала біялогію ў Жамыслаўльскай школе да выхаду на пенсію 10 сакавіка 1967 года.
За ўдзел у партызанскім руху яна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985г.), а за шматгадовую працу ў адукацыі - медалём "За трудовое отличие" (1978 г.).
Зоя Браніславаўна Харытановіч была персанальнай пенсіянеркай раённага значэння. Яна вяла вялікую работу па патрыятычным выхаванні вучняў. Памерла 10 сакавіка 1985 года.

Алімпіец
з Жамыслаўля

Тадэвуш Сакалоўскі нарадзіўся 25 верасня 1905 года ў маёнтку Жэмласлаў Ашмянскага павета Віленскай губерні, якія ўваходзілі ў той час у склад Расійскай імперыі. У 1921 годзе Заходняя Беларусь апынулася ў складзе польскай дзяржавы.

Тадэвуш Сакалоўскі з юнацкіх гадоў захапляўся конным спортам і ў 27 гадоў быў самым вопытным і тытулаваным спартсменам у складзе зборнай Польшчы. У 1932 годзе ён стаў сярэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату Польшчы па конным спорце. У 1935 годзе заваяваў бронзавы медаль, а ў "алімпійскім" 1936 годзе стаў пераможцам чэмпіяната Польшчы.
Яму, лейтэнанту Войска Польскага, было даверана прадстаўляць каманду Польшчы на Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Берліне. Наш зямляк выступаў на кані па клічцы Збег. У апошні дзень алімпіяды на стадыёне ў Берліне прайшлі конныя спаборніцтвы ў канкуры. Усяго разыгрывалася два камплекты медалёў: у асабістым і камандным першынстве.
У камандных спаборніцтвах удзельнічалі 18 каманд з розных краін. Самым цяжкім быў бар'ер пад нумарам 13. Тадэвуш Сакалоўскі пачаў дыстанцыю ў добрым стылі, бліскуча і лёгка пакінуў за спіной першыя бар'еры. Але перашкода пад нумарам 13 засталася непакоранай. Верны Збег, які не раз прыносіў перамогі, так і не змог узяць ракавы бар'ер.
Далейшы лёс Тадэвуша Сакалоўскага быў трагічны.
У верасні 1939 года Сакалоўскі ў складзе танкава-механізаванай брыгады абараняў Варшаву. Пасля акупацыі Польшчы гітлераўцамі ён з'ехаў у Вялікабрытанію і прайшоў курсы ў сакрэтным элітным падраздзяленні "ціхацёмныя". У ноч на 31 сакавіка 1942 года маёр Сакалоўскі пад іменемТадэвуш Серафін, ды яшчэ з псеўданімам "Троп" (След) быў перакінуты на акупіраваную тэрыторыю для разведвальнай і дыверсійнай работы. Тут ён быў прызначаны камандзірам аднаго з аддзяленняў падпольнай арганізацыі "Вахляж" ("Веер"), якое размяшчалася ў Мінску. Байцы "Вахляжа" размясціліся ў асноўным у Грушаўцы. Іх прыкрыццём стала праца ў польскіх фірмах, занятых будаўніча-транспартнымі работамі для немцаў.
Да канца лістапада 1942 года "Вахляж" налічваў паўсотні байцоў. Яны займаліся дыверсіямі на чыгуначных лініях у прыфрантавой паласе.
9 снежня 1942 года дыверсійнай групе "Вахляжа"не ўдалося здзейсніць дыверсію пад Ратамкай, яны спазніліся на ранішнюю праверку ў фірме. "Вахляжаўцаў" затрымала гестапа, адзін з іх не вытрымаў катаванняў і даў паказанні. На працягу некалькіх дзён немцы затрымалі многіх удзельнікаў арганізацыі, у тым ліку і кіраўніцтва на чале з Сакалоўскім.
У суботу, 6 лютага 1943 года, гітлераўцы падпалілі дом, дзе знаходзілася канспірацыйная кватэра "Вахляжа", а затым у турме, прама ў камерах, учынілі расправу над арыштаванымі падпольшчыкамі. Сярод загінуўшых быў і Тадэвуш Сакалоўскі.

Алег Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.