Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


Язык:

З ласкі Божай – Божы дар. Падарожжа па малой радзіме з краязнаўцай Алегам Ігліцкім (частка 4)

О малой родине

Сям’я Стаселовічаў

Вельмі цікавы лёс сям’і Даніся Стаселовіча, роднага брата Віктуся. Падчас калектывізацыі яго таксама абвінавацілі ў прыхоўванні ўласных коней, якіх патрэбна было перадаць у калгас. Калі брату Віктусю суд прысудзіў 10 гадоў турэмнага зняволення, то ў справе Даніся не знайшлі вялікай віны. Ён адсядзеў у турме ў Гродне некалькі месяцаў, і яго адпусцілі. Данісь пайшоў працаваць у будаўнічую брыгаду саўгаса “Суботнікі”. На ўсю акругу ён славіўся як выдатны сталяр. Ён умеў рабіць усё: дзверы, вокны, сталы, зэдлі, лавы.

Стаселовічы прывезлі з лесу векавую сасну даўжынёй больш 10 метраў. І Данісь з дапамогай сталярных інструментаў зрабіў прыгожае, глыбокае карыта для паення авечак, якіх у гаспадарцы было дзясяткі галоў. Карыта было настолькі вялікае, што ў ім купаліся дзеці як у басейне.

Кожны год у Божы Дар прыязджаў у водпуск брат Віктусь і агітаваў Даніся: “Згаджайся, паедзем са мной у Караганду. Уладкую цябе працаваць на шахту. Сорамна за цябе не будзе, бо рукі маеш залатыя”. Данісь згадзіўся, хоць супраць такога рашэння катэгарычна была жонка Ганця. Але муж не памяняў свайго рашэння і паехаў з братам у Казахстан.
На шахце ў Карагандзе ўмелага спецыяліста – сталяра з Беларусі - прынялі з распасцёртымі рукамі. Ад паслуг Даніся Стаселовіча не адказаўся нават сам дырэктар шахты, які ў той час будаваў уласны дом. Ён падружыў з Данісям і браў яго з сабой на паляванне на сайгакаў у стэп.

Ядвіга і Генадзь Заяўскасы с сынам Генам

Сын Даніся Янак закончыў Кудэйшынскую школу, адслужыў армію, а потым і паехаў дабацькі ў Караганду, хоць маці туды не пускала. Янак уладкаваўся праходчыкам на шахту. Маладому шахцёру далі пакой у тым інтэрнаце, дзе меў сваё жыллё бацька. Там ён пазнаёміўся з дзяўчынай Нінай, якая была родам з Беларусі, з Калінкавіцкага раёна. Маладыя згулялі вяселле. У іх сям’і выраслі двое сыноў – Віця і Саша. Яны закончылі школу, тэхнікум электрасувязі і пайшлі, як дзед і бацька, працаваць на шахту. Саша абслугоўваў падземнае электраабсталяванне шахты, Віця – наземнае абсталяванне аб’ектаў.

Данісь Стаселовіч штогод прыязджаў у водпуск з Караганды ў Божы Дар. Прывозіў жонцы Ганці грошы, падарункі, дарагое адзенне. А калі атрымаў працоўную шахцёрскую пенсію больш 200 савецкіх рублёў, то адразу вярнуўся на радзіму ў бацькаву хату. І жылі яны з жонкай Ганцяй яшчэ доўга і шчасліва.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе жыццё ў Казахстане рэзка пагоршылася. Закрываліся вугальныя шахты, многія шахцёры аказаліся без працы, апусцелі паліцы ў магазінах. З рэспублікі выязджалі ў Германію многія аседлыя немцы, танна прадавалі свае кватэры і выязджалі рускамоўныя жыхары.

Ян Стаселовіч з сынам Аляксандрам,
салдатам Савецкай арміі.

Настроіліся на пераезд на радзіму ў Беларусь і Стаселовічы. Для іх вяртанне на зямлю продкаў было не трагедыяй, а вялікай радасцю. У Карагандзе яны атрымлівалі вялікія зарплаты, але заўсёды адчувалі сябе там часовымі, іх увесь час вельмі цягнула ў Беларусь.

Калі пасля распаду СССР Беларусь стала незалежнай дзяржавай, сын Даніся Янак з жонкай Нінай і дзецьмі пераехалі ў хату маці Янака ў вёску Бычкі, якая пазней была перайменаваная ў Новы Свет. Гэта была радзіма маці Янака - Ганці, у 2 км ад Кудэйшаў. Янак быў ужо пенсіянерам, але яго папрасіла загадчыца фермы “Ёдзенцы” папрацаваць падвозчыкам кармоў, і ён згадзіўся, сумленна працаваў яшчэ шмат гадоў.

Жонка Янака Ніна таксама была пенсіянерка і кожны год па некалькі разоў ездзіла з сынамі ў вёску да сваёй маці ў Калінкавіцкі раён. Там старэйшы сын Віця пазнаёміўся з дзяўчынай, якая стала яго жонкай. Яны жылі ў бабуліным доме, у іх нарадзіўся сын. Віця працаваў электрыкам у мясцовым калгасе. Але лёс адвёў яму кароткі час жыцця. Ён памёр ад інфаркту, не дажыўшы да 30- гадовага ўзросту.

Марыя Багдзюль (першы рад, другая справа) з калектывам Суботніцкай школы

Меншы сын Янака і Ніны Саша таксама прыехаў ў Беларусь, пайшоў працаваць электрыкам у саўгас “Суботнікі”. Праз нейкі час яго сябар прапанаваў яму працу электрыка ў Мінскай вобласці. Саша пераехаў туды, ажаніўся, пабудаваў дом. Яго дзеці - сын Віця і дачка Саша - закончылі ў Беларусі ўніверсітэты і працуюць.
Некалі вялікі і прасторны дом Стаселовічаў напоўнены галасамі жыльцоў, а потым апусцеўшым разабраў на дровы яго апошні жыхар Генюсь Стаселовіч, які пражываў з жонкай Генуэфай у Ёдзенцах. Камяні ад разбуранага хлява забралі на будаўніцтва саўгасных фермаў. А вялікі стары сад выкарчавалі трактарамі і пашырылі саўгаснае поле.
Вось такі лёс сям’і Стаселовічаў. Яны былі цвёрда замацаваны на зямлі ў Божым Дары, каб весці ўласную гаспадарку. Але падзеі, звязаныя з калектывізацыяй у СССР, так паўплывалі на іх далейшае жыццё, што яны аказаліся ў Казахстане. Там з былых земляробаў сфарміравалася слаўная дынастыя шахцёраў Стаселовічаў. Туга па радзіме зноў вярнула іх у Беларусь.

А. ІГЛІЦКІ.
Фота Стаселовічаў
з сямейнага альбома
Віктара Багдзюля.
(Працяг будзе).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.