Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Іўеўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр – адзін з адрасатаў “Добрай бібліятэкі"

Хорошие дела

 

Напрыканцы чэрвеня дабрачыннай ініцыятыве “Добрая бібліятэка” споўнілася чатыры месяцы. За гэты час у сацыяльныя ўстановы краіны перададзены больш за дзве тысячы кніг, сабраных кліентамі і супрацоўнікамі кампаніі.

Адрасатамі “Добрай бібліятэкі” сталі Гродненская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху, ГА “Радзіслава”, дзіцячы дом горада Віцебска, ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна”, ДУА “Гомельскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”, ДУА “Іўеўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”, ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Полацкага раёна”, ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна” і Магілёўская дзяржаўная спецыяльная прафесійна-тэхнічная вучэльня закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі, цэнтр сацыяльна-рэабілітацыйнай службы “Лідскі клубны дом”, СІЗА №5 г. Бабруйска і ВУАТ №45 Кіравання ДВП МУС па Брэсцкай вобласці. 

—  Мы вельмі радыя, што ініцыятыва “Добрая бібліятэка” атрымала такі водгук. Чытанне робіць наша жыццё цікавейшым, адкрывае новыя магчымасці, дапамагае пераключыцца і адпачыць. Дзякуй за якасныя кніжныя падборкі, якія вы пакідаеце ў боксах праекта, — гэта важная падтрымка для тых, хто абмежаваны ў выбары літаратуры і мае патрэбу ў добрых навінах і станоўчых эмоцыях, —  адзначае генеральны дырэктар кампаніі Дзяніс Ткачоў.

У сабраных бібліятэках — творы сусветнай класікі, нон-фікшн, адукацыйная літаратура, кнігі для дзяцей і падлеткаў, казкі. Разам з кнігамі дзецям і дарослым перададзены пазлы і настольныя гульні.

За час існавання “Добрай бібліятэкі” ў праекта з’явіліся сябры — да сбору кніг далучылася IТ-кампанія iTechArt. У ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна” і Брэсцкі клубны дом супрацоўнікі кампаніі перадалі 190 кніг — мастацкую літаратуру, дзіцячыя кнігі, літаратуру для развіцця і размалёўкі.

— “Добрая бібліятэка” OZ – адзін з тых праектаў, у якім хочацца прыняць удзел у той момант, калі ўпершыню чытаеш пра яго ў працоўнай пошце. Падзяліцца любімай літаратурай – магчымасць выказаць падтрымку, натхніць і зарадзіць пазітывам. Няхай гэты фармат абмена кнігамі працягваецца, і добрых бібліятэк становіцца болей, —  каментуе дырэктар па персанале iTechArt Вольга Качанава.

Кнігі з “Добрай бібліятэкі” пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Камітэта па ахове здароўя перададзены і ў УЗ “2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца” ў Мінску. Тут, у гульнявым пакоі кожнага аддзялення, OZ размясціў спецыяльня палічкі з разнастайнай літаратурай для маленькіх дзяцей і школьнікаў. 

На дадзены момант спецыяльныя боксы  “Добрай бібліятэкі” ёсць у Мінску і ў Гродна. У сталіцы — у краме OZ на пр-це Дзяржынскага, 94 (ст. м. Пятроўшчына), у Гродна — на вул. Савецкая, 18. 

Наступная “Добрая бібліятэка” адправіцца ў Брэсцкі клубны дом, Лідскі дзіцячы сацыяльны прытулак і ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Баранавічы”.

У ліпені кніжныя сцелажы і палічкі праекта таксама з’явяцца ў дзіцячым траўматолага-артапедычным і акушэрскам абсервацыйным аддзяленнях у УЗ “6-я Гарадская клінічная бальніца”.

Даведка: “Добрая бібліятэка” — сацыяльная ініцыятыва кампаніі OZ. Галоўная мэта праекта — садзейнічаць стварэнню безбар’ернага гуманітарнага асяроддзя, дзе кожны мае доступ да патрэбнай літаратуры, роўных магчымасцяў у самаразвіцці і сацыялізацыі. Падтрымаць ініцыятыву можа любы жадаючы: падарыць любімую літаратуру з дамашняй калекцыі альбо набыць новыя кнігі. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.