Экономика

Новае дыханне родных слоў. Гімну Іўя спаўняецца 25 гадоў

Іўе – зямля сяброў, Іўе – зямля дароў… У першыню гімн нашага горада “Маці Айчына прагучаў 15 студзеня 2000 года на святочнай урачыстасці, прысвечанай  60-годдзю ўтварэння Іўеўскага раёна. Яго ўпершыню на сцэне Іўеўскага Дома культуры выканаў ансамбль “Мінскі гармонік” (мастацкі кіраўнік, аўтар музыкі і слоў Іван Раманчук), а саліраваў тады артыст-вакаліст  заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны ансамбль “Свята» Вячаслаў Статкевіч, цяпер  уладальнік медаля Францыска Скарыны і мастацкі кіраўнік ансамбля. Зал стоячы вітаў удачу кампазітара. Ансамблю двойчы прыйшлося выконваць твор. Ён так запаў у душы гледачам. 

Вячаслаў Статкевіч пад акампанемент народнага ансамбля «Мінскі гармонік» упершыню выканаў гімн Іўю. Фота з архіва рэдакцыі.

Вячаслаў Статкевіч ўзгадаў нам пра круглую дату гімна. Больш таго, ён яшчэ дапісаў адзін куплет твора. 

Цяпер у нашага гімна з’явіліся  восем новых  радкоў, якія трапна і цёпла характарызуюць  працавітасць, гасціннасць, таленавітасць іўяўчан.  

– Неяк разбіраў свой архіў і наткнуўся на газетны матэрыял “Іўеўскага краю”, дзе якраз ішла размова пра святкаванне 60-годдзя ўтварэння Іўеўскага раёна. Тады ўзгадалася, што мне было даручана ўпершныю выканаць гімн Іўя. Быў вельмі хвалюючы момант. Памятаю, як зала шчыра і гасцінна вітала нас, як не адпускалі са сцэны, як мы двойчы выконвалі прыгожы, меладычны твор, – дзеліцца сваімі ўспамінамі Вячаслаў Статкевіч.

Між іншым, ён і расказаў пра лёс аўтара слоў і музыкі Івана Раманчука. Ураджэнец Любаншчыны, педагог па адукацыі, ён больш дваццаці гадоў працаваў у сістэме адукацыі Беларусі. Быў дырэктарам Смілавіцкай школы-інтэрната для дзяцей з недахопамі равіцця, потым працаваў у Плешчаніцах, затым у Мінску ў школе для дзяцей з парушэннямі слыху, у дзіцячым аддзяленні памежных станаў 2-й дзіцячай бальніцы. У гэты час Іван Мікалаевіч пачаў займацца самадзейнасцю і неўзабаве стаў мастацкім кіраўніком народнага ансамбля песні і танца “Мінскі гармонік”. Аўтара слоў і музыкі гімна Іўю Івана Раманчука не стала ў кастрычніку 2018 года .

Мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны ансамбль “Свята” Вячаслаў Статкевіч упэўнены што, адноўлены гімн прыйдзецца да спадобы іўяўчанам, а творчыя калектывы Іўеўшчыны з задавальненнем будуць выконваць твор  падчас мерапрыемстваў.

Гімн Іўю “Маці Айчына” змешчаны  ў зборніку “Святло матулі”, які выйшаў у свет ў 2010 годзе.

«Маці Айчына» (гімн горада Іўе)

Муз. Івана Раманчука

Сл. Івана Раманчука і Вячаслава Статкевіча

Пасмы сівыя 

Мілая іва 

Звесіла чынна 

Гасцінным шатром. 

Роднае Іўе, 

Любае Іўе – 

Маці Айчына, 

Светлы наш дом. 

 

Іўе – зямля дароў, 

Іўе – зямля сяброў, 

Славутая на вякі, 

Славутыя землякі. 

Цэрквы, мячэці, 

Пікі касцёлаў 

Верай і праўдай 

Яднаюць хаўрус. 

Праз ліхалецці 

Зорным суквеццем 

Крочаць татарын, 

Паляк, беларус. 

Іўе – зямля дароў, 

Іўе – зямля сяброў, 

Славутая на вякі, 

Славутыя землякі.

Горад узорны,

Край наш прасторны.

(Край памідорны,)

Дзе сустракаюць

Прыветна гасцей.

З кожнага сэрца

Музыка льецца.

Песні спяваюць.

Нам жыць весялей.

(новы куплет)

Іўе – зямля дароў, 

Іўе – зямля сяброў, 

Славутая на вякі, 

Славутыя землякі.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Ірына БУТУРЛЯ.