Экономика

Незвычайны “Ліст аб Беларусі” напісалі дашкольнкі Ліпнішкаўскай СШ

У сучасным свеце так важна з ранніх гадоў прывіваць дзецям любоў да Радзімы, павагу да яе гісторыі і традыцый. Менавіта таму ў старшай групе ДУА “Ліпнішкаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна” было арганізава выхаваўча-патрыятычным мерапрыемстве “Ліст аб Беларусі”, якое дазволіла ў даступнай і гульнявой форме пазнаёміць дзяцей з культурнай спадчынай Беларусі. пашырыць уяўленні дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўных і прыродных сімвалах.

Ганаровым госцем мерапрыемства была І. Магільніцкая, памочнік пракурора Іўеўскага раёна. Інна Рычардаўна расказала аб прафесіі пракурора, растлумачыла выхаванцам аб тым, што работнікі дадзенага ведамства сочаць за выкананнем закона, за тым, каб усе людзі выконвалі агульныя правілы, а ў нашай краіне заўсёды быў мір і парадак, спакой і бяспека. 

У ходзе мерапрыемства дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па гісторыі Беларусі: адгадвалі загадкі, чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, расказвалі аб дзяржаўных і прыродных сімвалах нашай краіны. Многія дзеці ўпершыню свядома задумаліся пра тое, што значыць быць беларусам, чаму важна ведаць гісторыю сваёй краіны і ганарыцца ёю.      

У заключэнні мерапрыемства маленькія патрыёты, сумесна з дарослымі, адправілі ліст дзецям іншых краін планеты, уклаўшы туды важныя і цікавыя факты з гісторыі нашай краіны, з пажаданнямі ім міру, дружбы і дабра.

Такія мерапрыемствы, як “Ліст аб Беларусі”, дапамагаюць закласці ў дзецях любоў да сваёй краіны, павагу да яе традыцый.

Мы ўпэўнены, што нашы выхаванцы вырастуць сапраўднымі патрыётамі, якія будуць берагчы і праслаўляць сваю Радзіму!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Т. Здончык, выхавальнік дашкольнай адукацыі.