Мой прадзед

Мой прадзед Стась быў усім вядомы.
Ён у міліцыі служыў.
Калі прыйшла вайна страшная,
Пагон сваіх не пасраміў.
Аднойчы ранкам, на світанні,
Немцы ў вёску ўвайшлі.
Шукалі зброю, ежу ў хатах,
Але нічога не знайшлі.
Стась усё схаваў на доме,
Дзе ніхто тады не жыў.
Але знайшоўся адзін здраднік,
Які на хлопца далажыў.
Немец грозна раззлаваўся…
Пачаў шукаць ён мужыка,
Які нічога не баяўся:
Ні смерці і не ворага.
Шукалі прадзеда па вёсцы,
А ён схаваўся на гары.
Хацеў узяць вінтоўку ў рукі,
Аж не паспеў – яго ўзялі…
Вялі растрэльваць маладога,
У белай світцы, без сапог.
А ён, васямнаццацігадовы,
Усё думаў: «Усё канец! Не змог!»
Туман падняўся непраглядны
Хоць вока выкалі. І тут
Сабакі раптам забрахалі
І прадзед кінуўся наўцёк.
Ён бег у лес, дзе партызаны
Вялі бясстрашныя баі.
У брыгадзе “Уперад” ваяваў ён
Да канца ўсёй вайны.
Прайшоў усю вайну мой прадзед.
Я ганаруся ім! Таму,
Што атрымаў ён ордэн славы
За мужнасць, гераізм ў баю.
Я буду помніць яго подзвіг
І раскажу сваім дзецям,
Што іх прапрадзед здзейсніў —
Мы не забудзем у вяках.
Уладзіслаў Завадскі, 9 гадоў, Эйгердаўская СШ.






