Экономика

Кожны жадаючы можа прыняць удзел у выставе да Дня Перамогі Іўеўскага музея нацыянальных культур

Як вымераць тое, колькі людзі аддалі за Перамогу ? Ці можна ацаніць, чыё жыццё, смерць, чый подзвіг паскорылі яе больш за іншых? Таго васямнаццацігадовага салдата тэрміновай службы, што загінуў 22 чэрвеня 1941 года, ці таго, што, прайшоўшы праз усю вайну, вярнуўся пераможцам? 

Няма адказу… Бо няма цаны гэтай спадчыне, подпісы пад якой зроблены крывёю, бо кожнае жыццё для блізкіх людзей — неацэннае.

Усё менш побач тых, хто можа расказаць пра вайну. Але амаль у кожнай сям’і ёсць каштоўныя рэліквіі, якія з пашанай захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакалення: рэчы, лісты, фотаздымкі, медалі — маўклівыя сведкі тых трагічных падзей, а можа і не маўклівыя? 

Шаноўныя іўяўчане, Іўеўскі музей нацыянальных культур да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне арганізуе часовую выставу з уласных фондаў і асабістых калекцый насельніцтва пад назвай “Вайна ў гісторыі маёй сям’і”. 

Ужо сёння кожны жадаючы можа прыняць непасрэдны ўдзел у стварэнні выставы: фото-, дакументальныя матэрыялы, прадметы, рэчы, звязаныя з вашымі роднымі і блізкімі, можна прыносіць у музей у г. Іўе, вул.17 Верасня, 9 (тэл.: 68036). 

Раскажам гісторыю РАЗАМ!