Мне яшчэ не ўдалося спазнаць тых пачуццяў, якія адчуваюць бацькі за сваіх дзяцей. Але гледзячы на тату і маму, разумею, што сэрцы іх напоўнены не только бязмежнай любоўю, але і нейкай трывогай. Адкуль яна і ад чаго ўзнікае? На гэтае пытанне заўсёды адзін адказ: «Проста вы нашыя дзеці!». Яны сумуюць разам, калі мне сумна, перажываюць, калі ў мяне штосьці не атрымліваецца. І гэтак бясконца. Але варта ўспомніць іх шчаслівыя вочы, поўныя гонару і пяшчоты, калі мне ўдаецца дасягнуць хоць самай малой мэты. Усё становіцца зразумела. Кожная перамога — іх заслуга, кожнае намаганне — іх падтрымка і ўпэўненасць у тых сілах, якіх ты часам сам не заўважаеш. Бацькоўская любоў настолькі моцная, што дзеля яе хочацца быць яшчэ лепш, хочацца пакараць новыя вяршыні. І вось таму пацвярджэнне.


Андрэй і Аляксандр
У лістападзе 2016 года мама і тата праводзілі Аляксандра і Андрэя Адамцэвічаў на тэрміновую службу. Безумоўна, хваляваліся, але супакоіліся крыху, калі даведаліся, што браты будуць служыць у адной вайсковая часці: адзін для другога — падтрымка. І сапраўды, пашчасціла хлопцам апынуцца разам на месцы службы, у якую з першых дзён яны хутка ўліліся. Ім было ўсё цікава, с задавальненнем спасцігалі баявую «навуку», з адказнасцю падыходзілі да выканання розных указанняў. І вось вынік — сёння яны лепшыя сярод сваіх, з гонарам і годнасцю нясуць службу ў шэрагу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Так, старэйшы з братоў, Аляксандр, атрымаў званне сяржанта, служыць на пасадзе камандзіра аддзялення, мае кваліфікацыю спецыяліста трэцяга класа. Такую ж пасаду займае і малодшы, Андрэй, таксама пры званні — малодшы сяржант. З самага пачатку зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку сваёй дысцыплінай і адказнасцю. Абодва добрыя ва ўсім: і баявую падрыхтоўку ведаюць на «выдатна», і ў страявых адносінах падцягнутыя і акуратныя.
Сярод таварышаў па службе вылучаюцца ініцыятыўнасцю, настойлівасцю і пачуццём адказнасці. Ім цікава амаль усё, ніколі не цураюцца новых метадаў работы, а наадварот, падтрымліваюць любыя новаўвядзенні, пры гэтым не забываючы звяртацца і да перадавога вопыту. Калі трэба выконваць службовы абавязак, падыходзяць да гэтай справы добрасумленна і ў адпаведнасці з загадам. Словам, у камандавання вайсковай часці — на добрым рахунку…
Гэтак прадаўжаць можна бясконца, бо гэта далёка не ўсе паказчыкі выдатнай службы Аляксандра і Андрэя. Толькі адзінае, напэўна, трэба ведаць: яны — прыклад для сваіх таварышаў па службе, для тых, хто толькі збіраецца на службу ва Узброеныя Сілы РБ, для сваіх родных і блізкіх. Але самае галоўнае, яны — гонар сваіх бацькоў.
А. ШИМКО. Фото С. ЗЕНКЕВИЧА.






