Главное

Я ганаруся табой, Беларусь! Завяшыўся патрыятычны флэшмоб «Іўеўскага краю»

Завяшыўся патрыятычны флэшмоб «Ганаруся Беларуссю!», які рэдакцыя газеты «Іўеўскі край» аб’явіла сярод нашых чытачоў у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сёлета гэта свята прыпадае на 8 мая. Галоўнай ідэяй флэшмобу было фарміраванне ў жыхароў Іўеўшчыны пачуцця патрыятызму, актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі.

Мы ўдзячны ўсім, хто прыняў удзел у мерапрыемстве. Штодзень на нашым сайце мы размяшчалі прыгожыя фотаздымкі. На фоне дзяржаўных сімвалаў нашай любай Беларусі былі і цэлыя працоўныя калектывы, і асобныя ўдзельнікі.
Вылучыць лепшыя работы было заданнем вельмі няпростым. На наш погляд, усе вашы работы заслугоўваюць адзнакі «выдатна». Відавочна адно, патрыятызм, любоў да роднай зямлі пачынаюцца менавіта з ведання яе гісторыі, з гонару за яе. А нам ёсць чым ганарыцца!