Экономика

Іўяўчане прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

6 чэрвеня ў г. Навагрудку адбыўся абласны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».

У ім прынялі ўдзел народны ансамбль песні «Юрацішкаўскі кірмаш» філіяла г.п. Юрацішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» (мастацкі кіраўнік Таццяна Карташэвіч), жаночы фальклорны ансамбль «Крынічка» філіяла аг. Трабы  ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» (мастацкі кіраўнік Валяр’ян Дабраловіч), а таксама дзіцячы фальклорны гурт «Жавароначкі» філіяла аг. Лаздуны 1 ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» (мастацкі кіраўнік Анастасія Пісарэнка). 

Акрамя гэтага, майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» з выставай народнай творчасці і майстар-класамі па традыцыйных рамёствах.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews