Актуальное Культура и творчество

Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу аб’яўляе фотачэлендж “Жанчына – творца культуры Іўеўшчыны”

Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу аб’яўляе пра запуск раённага культурнага фотачэленджа “Жанчына – творца культуры Іўеўшчыны”, примеркаванага да Года беларускай жанчыны.

Мэта фотачэленджа – аб’яднаць прафесіяналаў сферы культуры і таленавітых жанчын Іўеўскага краю.

Клубныя работнікі дапамогуць жанчынам любога ўзросту і прафесіі зрабіць першыя крокі ў творчасці: паспрабаваць сябе ў народных рамёствах, спевах, тэатральным майстэрстве, выяўленчым мастацтве ці клубах па інтарэсах.

Стварыць яркае, эстэтычнае фота ў працэсе сумеснай творчасці на фоне культурнай прасторы.

Размясціць фотаздымак у сацыяльных сетках з афіцыйнымі хэштэгамі праекта: ЖанчынаТворцаІўеўшчыны #КультураІўе #ГодБеларускайЖанчыны.

Фотачэлендж пройдзе у перыяд з 15 чэрвеня па 31 жніўня 2026 г. на базе аддзелаў і філіялаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнаг ачасу”.

Скарбонка творчасці нашых жанчын-зямлячак — невычэрпная. Менавіта таму наш агульны абавязак — памятаваць, шанаваць і праслаўляць тых жанчын, якія беражліва захоўвалі і працягваюць развіваць беларускую культуру і яе самабытныя традыцыі.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews