Главное

Духмяныя бліны, бітва мяшкамі і спальванне Мары: на Іўеўшчыне сустрэлі вясну (+фота/відэа)

У суботу, 17 лютага, у Іўі праводзілі зіму і сустракалі вясну. Традыцыйныя масленічныя мерапрыемствы прайшлі на набярэжнай горада.

{gallery}b36{/gallery}

У праграме свята былі театралізаваныя замалёўкі “Падарункі Масленіцы”, гасцей частавалі духмянымі блінамі, а добры настрой дарылі калектывы аматарскай творчасці Іўеўскага раёна і г. Смаргоні. Усіх жадаючых чакалі масленічныя гульні ды забавы: кіданне валёнка, перацягванне ліны і бітва мяшкамі. Але галоўным, несумненна, стала спальванне пудзіла зімы, тым самым даючы зразумець, што ўсе мы гатовыя сустрэць прыход вясны.

{source}
<iframe width=»640″ height=»360″ src=»https://www.youtube.com/embed/MCCJ-qODIO0″ frameborder=»0″ allow=»autoplay; encrypted-media» allowfullscreen></iframe>
{/source}

На прягу свята працавалі гандлёвыя рады, дзе можна было набыць вырабы з дрэва, саламяныя лялькі і іншае. Акрамя гэтага дзяцей і дарослых радавалі любімыя персанажы мульціка “Маша і Мядзведзь”.

Больш падрабязна пра свята чытайце ў бліжэйшым нумары “ІК”.