Главное

Добрыя сябры горада зноў наведаліся ў Іўе

Ужо шмат гадоў запар у нашага горада ёсць добрыя, грунтоўныя сябры – гарады і раёны-пабрацімы з Літвы, Польшчы, Татарстана — з якімі ладзяцца сацыяльна-культурныя і эканамічныя сувязі.

Мы абменьваемся дэлегацыямі, разам святкуем Дні гарадоў, нацыянальныя святы. Вось і сёння  на пэўны час галоўную канцэртную пляцоўку занялі творчыя калектывы з горада Азнакаева Татарскай Рэспублікі, якіх заўжды вельмі цёпла і сардэчна сустракаюць жыхары Іўя і, безумоўна, іўеўскія татары.