Паважаныя іўяўчане і госці горада, разам з усёй краінай годна і радасна адзначым галоўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Запрашаем вас наведаць канцэртныя пляцоўкі, стадыёны і зоны адпачынку горада Іўя і Іўеўскага раёна.
30 чэрвеня 2018г., 17:00,
пляцоўка на вул.Я.Коласа, г.Іўе
Свята вуліцы Якуба Коласа «Добры дзень, суседзі»! (у рамках мастацка-творчага праекта «Лета ў горадзе»)
1 ліпеня 2018 г., 16:00,
пл. Камсамольская
Дзень калектыўнага адпачынку «Лета пад парасонам» з атракцыёнамі, гульнямі і вясёлай музыкай.
2 ліпеня 2018 г., 10:00,
стадыён па вул.Піянерскай
Свята «Вышыванка — пасланне праз стагоддзі»
Пад час мерапрыемства вас чакаюць розныя і цікавыя падзеі: фольк-кірмаш, выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы па вышыванні, гульнёвыя праграмы, канцэрты калектываў аматарскай творчасці, фотаконкурс «Сэлфі ў вышыванцы», дэфіле ў вышываных касцюмах, фэйс-арт, акцыя «Пад сцягам у вышыванках».
2 ліпеня 2018 г. у аграгарадках раёна адбудуцца мітынгі, прысвечаныя вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
3 ліпеня 2018 г.
Раённае свята «Квітней, Беларусь мая родная!» распачнецца традыцыйнай службай ў храмах горада «За еднасць народаў, за мір у роднай краіне». У 11:00 на пл.Камсамольскай г.Іўе моладзь правядзе акцыі: «Гэта наша» (раздача стужак з нацыянальным арнаментам); «Падзелімся сваёй дабрынёй» (раздача вады валанцёрамі) і патрыятычная акцыя «Кветкі Вялікай Перамогі».
Святочныя ўрачыстасці сёлета пройдуць на цэнтральнай плошчы горада Іўя — плошчы Камсамольскай: мітынг, канцэртныя выступленні прафесійных і аматарскіх калектываў, спартыўныя і гульнёвыя праграмы. Для наведвальнікаў свята будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны, выстаўкі, гандлёвя рады, фотазоны, майстар-класы.
Завершыцца свята танцавальнай праграмай і акцыяй «Спяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам».
Главное
Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прысвячаецца! Дзе адпачыць?
- by admin-ivye
- 27 июня, 2018






