Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


На свежым паветры з Васем Вясёлкіным. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі цікавае мерапрыемства

Культура и творчество / Пятница, 04 июня 2021 14:30 / Просмотрено: 806

Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрасілі на агляд перыядычных выданняў “Вясёлка, роднай мовы ты крынічка” вучняў 2-га “А” класа Іўеўскай сярэдняй школы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Беларускі чацвер” і праходзіла на свежым паветры, каля бібліятэкі.

На сустрэчу з дзецьмі са старонак часопіса сышоў Вася Вясёлкін. Вася разам з бібліятэкарам пазнаёмілі юных чытачоў з найбольш цікавымі рубрыкамі часопіса “Вясёлка”,  з аўтарамі, якія друкуюцца на яго старонках.

Перагортваючы каляровыя старонкі, дзеці разглядалі малюнкі да твораў беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, вывучылі лічылку, якой будуць карыстацца падчас гульняў з сябрамі, а таксама паўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях разам з завадзілам Васем Вясёлкіным.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі выбраць любыя нумары часопіса “Вясёлка” для хатняга чытання.

«Вясёлка» – беларускамоўны штомесячны часопіс для малодшых школьнікаў. Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей.

Па матэрыялах сайта бібліятэкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.