Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Горад, у якім мы жывём: частка 2. Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае паўдзельнічаць у новым праекце

Главное / Среда, 25 ноября 2020 15:57 / Прочитано: 472

Аўтар праекта старшы навуковы супрацоўнік Марына ПАЗНЯК:
- Мы будзем вельмі ўдзячны ўсім, хто дапоўніць або выправіць нашу інфармацыю, падзеліцца фотаздымкамі (зразумела, арыгіналы мы вам вернем), дапаможа нам і стане ўдзельнікам краязнаўчага праекта "Былое ў сучасным". Не абавязкова ісці да нас, можна звязацца з намі па тэлефоне 6-80-35.
Адновім і захаваем гісторыю Іўя для нашчадкаў разам!

Дом № 9 па вул.Карла Маркса (гістарычная назва вуліцы Бернардынская) захаваўся па сённяшні дзень. Пабудаваны ў 1929 годзе. У 2018 выкананы капітальны рамонт.

Пытанне аб уладальніках гэтага дома да канца не высветлена. Па адной з версій у даваенны час ён належыў яўрэйскай сям'і Валянскіх.

Майрым Валянскі ўжо з дзяцінства вылучаўся кемлівасцю і розумам. Заўсёды быў актыўным і паважаным членам абшчыны. Напэўна, у Іўі не было ні адной яўрэйскай установы, у якую б Майрым не выбіраўся як член праўлення ці камітэта.

З прыходам савецкай улады стаў членам рэвкома. Пазней, калі Іўе ўвайшло ў склад буржуазнай Польшчы, вымушаны быў хавацца ў Харкаве. Працаваў звычайным арбітрам і ўдзельнічаў у фінансавых спрэчках. У многіх выпадках яго рашэнні з задавальненнем прымалі супрацьстаялыя бакі.

Майрым вельмі шмат чытаў, ведаў англійскую мову. У Іўі ён меў мянушку "Сліха" (што ў перакладзе з іўрыта азначае "прабачце").

Дарэчы, у параўнанні з іншымі навакольнымі мястэчкамі, Іўе было асабліва багата мянушкамі. Мала было тых, хто не меў "заслуг" атрымаць яе. У Майрыма было генетычнае захворванне вачэй, якое прывяло да частковай страты зроку. Такім чынам ён часта натыкаўся на людзей і заўсёды прасіў прабачэння. Яго жонка Шэйна-Гітл была добрай, сціплай жанчынай, шмат дапамагала тым, хто жыў у нястачы, але рабіла яна ахвяры патаемна.

Дом № 9 да рамонту
 
Дом № 9: сучасны выгляд

Валянскія мелі сямёра дзяцей. Чацвёра старэйшых - Шушана, Малка, Хая і Залман, дасягнуўшы паўналецця, у 1932 годзе пакінулі бацькоўскі дом і паехалі ў Палестыну. А з бацькамі засталіся меншыя - Сара, Фейгл і Рыва. І разам з бацькамі назаўсёды знайшлі свой апошні прытулак ва ўрочышчы Стоневічы. Былі растраляныя 12 мая 1942 года.

Адразу пасля вайны ў будынку былі адчынены аддзяленні паліклінікі: дзіцячае, стаматалагічнае, рэнтгенаўскае. З 1984 года ў адной з частак дома была нарыхтоўчая кантора, у другой доўгі час размяшчалася бухгалтэрыя раённага спажывецкага таварыства. Зараз дом знаходзіцца ў прыватным уладанні.

У жніўні 2009 года Іўе наведалі нашчадкі тых Валянскіх, якія выехалі ў перадваенны час. Сярод іх Асаф Левіцін - спявак Бярлінскай оперы. Яны так і не змаглі знайсці дом, у якім жыла сям'я Валянскіх...

Нашчадкі Валянскія

 

Дом Вісмонскіх. Вул. Карла Маркса (гістарычная назва Бернардынская), д.7

Па ўспамінах людзей старэйшага пакалення, якія ў пэўны час пакінулі Іўе і жылі за мяжой, а таксама іх нашчадкаў, якія ў апошнія гады актыўна наведваюць наша Іўе (дарэчы, і першыя, і другія трапілі да нас, дзякуючы Тамары Маісееўне Барадач (Кошчар)), каля першых дамоў, што па вул. Карла Маркса, калі высвятляліся іх першапачатковыя ўладальнікі, найчасцей гучалі прозвішчы Валянскіх і Вісмонскіх. Паколькі наконт гаспадароў некаторых дамоў пытанняў няма, то Вісмонскім, хутчэй за ўсё, належыў дом №7, згодна сучаснай нумарацыі.
Чаму так блізка стаяць яўрэйскія дамы? Уладальнікі займаліся гандлем, рамяством. І, зразумела, крамы і майстэрні выгадней было, каб размяшчаліся ў цэнтры мястэчка, непадалёку ад Рыначнай плошчы, або на галоўных вуліцах.

Рувен Вісмонскі меў абутковую справу. Дакладна невядома, займаўся ён рамонтам абутку, вырабляў новы або, увогуле, меў краму, дзе прадаваўся гатовы абутак.
Сярод мясцовага яўрэйскага насельніцтва слыў добрым і ўмелым жартаўніком. Нават пра сябе ён казаў "Я больш, чым " Бата ", я - "Лабата". Што азначае гэты незвычайны выраз? У той час у Польшчы вельмі папулярным быў абутак ад чэхаславацкага вытворцы "Bata", а мянушка сям'і яго жонкі была "Лабата".

А сялянскім жанчынам, якія куплялі ў яго абутак, ён заўсёды гаварыў: "Я дам вам гарантыю на пяць гадоў, толькі пры той ўмове, што вы ўвесь гэты час будзеце ў ложку, а абутак - пад ложкам".
Яго жонка Фрэйдла была з багатай сям'і ўласнікаў - сям'і Коган. Ці былі ў іх дзеці? Такіх звестак мы не маем.

Сярод пералічаных яўрэяў, забітых у Стоневічах, ёсць толькі імёны Рувіма і Фрэйдлы.

У пасляваенны час у гэтым будынку, як і ў суседніх, размяшчалася паліклініка. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя гэта жылы дом.

Падрыхтавала да друку В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.