Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Нашы слынныя землякі: Валянцін Карпуць . Ідучы сцяжынкай лёсу, свой пакідаем след…

Главное / Воскресенье, 22 ноября 2020 11:00 / Прочитано: 419

Добры след на роднай Іўеўшчыне пакінула сям'я Карпуцёў з вёскі Лабачы. Клапатлівая гаспадыня і маці Казіміра Адамаўна вяла сваю гаспадарку і гадавала чатырох дзяцей: Яўгена, Валянціна, Іосіфа і Яніну.

Бацька Вікенцій Маркавіч - руплівы гаспадар, знакаміты на ўсю акругу музыкант. У пары з ім выступаў яго брат Язэп-скрыпач.
Дзеці з маленства чулі вершы беларускіх паэтаў, народныя песні, якія спявала маці, гучанне цымбалаў бацькі (ён змайстраваў іх сваімі рукамі). Напэўна, таму і звязалі свой лёс з музыкай Яўген і Валянцін, з паэзіяй - сястра Яніна, таленавітым інжынерам стаў Іосіф.

Сёння мой аповед пра сярэдняга брата Карпуцёў - Валянціна. Ён музыкант, кампазітар, паэт, выкладчык музыкі, выдатнік адукацыі.
У чатыры гады ўжо іграў на гармоніку, потым яму купілі маленькі баян. Сам вывучыў нотную грамату. Сем класаў закончыў у Юрацішках. Сярэднюю школу - у гарадскім пасёлку Відзы, што на Браслаўшчыне. З 15 гадоў працаваў акампаніятарам у Дамах культуры г.п. Юрацішкі, г.п. Відзы. Закончыў Мінскае мучычнае вучылішча. Працаваў выкладчыкам музыкі ў Браслаўскай музычнай школе. Праз некаторы час Валянціна запрасілі ў аркестр Дзяржаўнага народнага хору БССР (кіраўнік Генадзь Цітовіч).

Валянцін Вікенцьевіч іграе на кларнеце, фартэпіяна, але любімым інструментам з'яўляецца баян. Па класе баяна ён і закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка з адзнакай.
Пачынаючы з 1980 года на працягу 25 гадоў дацэнт музыкі Валянцін Вікенцьевіч Карпуць узначальваў кафедру народных інструментаў БДПУ імя Максіма Танка.

Сваё педагагічнае і прафесійнае майстэрства Валянцін Вікенцьевіч перадаваў сваім студэнтам, будучым настаўнікам. Ён напісаў і выдаў больш за 20 працаў: "Самастойная работа студэнтаў", "Самаадукацыя настаўніка", "Педагагічны рэпертуар для баяна і акардэона". Ён аўтар (і сааўтар) чатырох падручнікаў для студэнтаў ВНУ і школ з музычным ухілам.

Пісаў песні на вершы Максіма Танка ("Памяці герояў", выконвае Дзяржаўны хор імя Г. Цітовіча), Алы Кажэры "Студэнцкія гады", раманс на верш Ніны Тарас "Так і не знаю". Ён пераможца конкурсу гімна ўніверсітэта, аўтар зборніка "25 калыханак".

Многа напісана музыкі для баяна: "Скерца-стаката", "Варыяцыі на беларускія тэмы" для трох баянаў і іншае.
У 2007 годзе ўдзельнічаў у Міжнародным конкурсе баяністаў у горадзе Луцку (Украіна). Сярод яго вучняў нямала лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
…Нядаўнав я прачытала кнігу Яўгена Сяргеевіча Гучка "Формула травы". Пазнаёмілася з незвычайнай формай верша - трохрадкоўе, з лірычна-філасофскімі мініяцюрамі. Многа радкоў паэт прысвяціў і Валянціну Карпуцю (у героя майго аповеда на Стаўбцоўшчыне ёсць дача, ён вельмі захапляецца пчалярствам. Пішу дзеля таго, каб чытачы зразумелі першае трохрадкоўе).

Часіна вольная пчалы
Праходзіць
у палёце.

У музыкі,
Як і ў сонца,
Ценю няма на зямлі.

Агнём апальваюць гаршкі,
а музыкаю -
душы.

А гэты музыкант-флейтыст,
Нібыта той шклодуў,
Што выдзімае прыгажосць.

Валянцін Вікенцьевіч таксама піша вершы: і жартоўныя, і лірычныя, з нагоды юбілею сяброў, блізкіх людзей, пародыі. Гэта ўсё можна прачытаць у зборніку "На хвалях жыцця".
Паслухаць песні, творы для баяна В.В. Карпуця чытачы нашай газеты змогуць у інтэрнэце.
А ў кнізе Валянціна Врублеўскага "Гісторыя школы і анамныстыка" можна прачытаць пра Валянціна Вікенцьевіча на старонках 78-81 "Залатое ядро" і песні жыцця". Я таксама хачу далучыцца да слоў Валянціна Антонавіча, што "мы ганарымся і дзякуем яму за плённую працу на ніве духоўнасці".

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.
Фота з сямейнага альбома сям'і Карпуцёў.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.