Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Скарбы, якія дазваляюць ганарыцца гісторыяй малой радзімы. Чым можа пахваліцца музей Іўеўскага я/с-ПШ

Главное / Среда, 18 ноября 2020 12:10 / Прочитано: 414

Фарміраваць беражлівае, паважлівае стаўленне да малой радзімы, вучыць шанаваць продкаў і ганарыцца гісторыяй свайго краю - гэта вельмі адказная і абавязковая работа нашага часу. Каб паведаць пра мінулае, неабходна зазірнуць ў былое. Зазірнуць на яго інакш, шчыра і зацікаўлена. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць трэба, як жылі нашы дзяды, прадзеды.
Таму ў Іўеўскім яслях-садзе - пачатковай школе даўно адказалі на пытанні: навошта патрэбен музей, што ён дае навучэнцам, якую ролю выконвае на пачатку станаўлення асобы маленькага чалавека?

15 верасня 2018 года, падчас святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў урачыста адкрыты школьны этнаграфічны музей "Скарбы Бацькаўшчыны". Дачакаўшыся ўрачыстага пераразання чырвонай стужачкі, навучэнцы і дарослыя быццам увайшлі ў мінулае стагоддзе, дзе яшчэ ёсць калаўроты, начоўкі, ступы, калыскі, конскія падковы, шархуны…
"Скарбы Бацькаўшчыны" - гэта музей, дзе можна трапіць у мінулае, дакрануцца да жыцця нашых продкаў. І толькі тут нашы навучэнцы могуць убачыць тыя рэчы, якіх рэдка сустрэнеш у бабулі, таму што час прайшоў, жыццё змянілася. Калі хто і захаваў кросны, жорны, ступу для апрацоўкі зерня на крупы, начоўкі для мыцця бялізны і прыгатавання каўбас, кош з лазы для захавання сала і мясных прадуктаў, саматканае палатно, калаўрот-самапрадку, прасніцу, то, напэўна, яны ціха ляжаць на гары ў пустой сялянскай хаце.
Хата нашага музея ўпрыгожана саматканымі дыванамі, посцілкамі, ручнікамі, сурвэткамі, карункамі і фіранкамі. Ёсць у нашым музеі і грэбень для часання ільну, матавілы, драўляныя вілы, цэп. А вось вугальных прасаў аж некалькі, яны рознай канфігурацыі. Не адразу дзеці разумеюць, што быў час без інтэрнэту, што чыталі казкі і спявалі песні пры керасінавых лямпах.

Задача нашага музея - прыцягнуць увагу, зацікавіць наведвальнікаў, а гэта патрабуе прымянення разнастайных форм работы.

Развіццё нацыянальнай культуры, захаванне народнай спадчыны ажыццяўляецца на ўроках беларускай мовы і літаратуры, выхаваўчых класных гадзінах, факультатыўных занятках, у час пазакласных мерапрыемстваў. Але жывыя зносіны не заменіш вобразным уяўленнем.
Таму нашы навучэнцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі фальклорных святаў: "Свята ў сялянскай хаце", "Гуканне вясны", "А ў нас сёння масленіца"; беларускіх вячорак "Повязь вякоў", гасцёўні "Таямніцы старога музейнага куфра" і іншых. Кожны год у музеі праводзяцца "Цуды на каляды". У гульнёвай форме дзеці знаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі свята Божага Нараджэння. Да правядзення музейных мерапрыемстваў запрашаецца музычны кіраўнік.
Хоць музей працуе зусім кароткі час, але з'явіліся ў нас свае традыцыі. Класныя кіраўнікі займаюць чаргу заранёў, каб першага верасня адзін з урокаў прайшоў менавіта ў краіне "Нашых продкаў ". Такія ўрокі становяцца больш даходлівымі, жывымі, захапляльнымі, што павышае цікавасць да спадчыны, багатай і самабытнай культуры свайго народа.
Так, першавераснёўскія ўрокі "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!", "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі" праведеныя ў музеі, былі прысвечаны выхаванню патрыятызму, гонару і павагі да гісторыі і культуры сваёй Радзімы.

Ва ўстанове ўжо не першы год працуе беларускамоўная дашкольная група. Таму шмат мерапрыемстваў у музеі ладзіцца і для выхаванцаў, пачынаючы ўжо з ясельнага ўзросту. Малых школьнікі запрашаюць да ўдзелу ў выставах, гульнях, падарожжах. Выхавальнікі праводзяць у музеі як заняткі, так і нерэгламентаваную дзейнасць.

Наведвальнікаў заўсёды ветліва сустракаюць маленькія экскурсаводы ў нацыянальных касцюмах. Яны праводзяць экскурсіі для гасцей, расказваюць пра традыцыі і звычаі беларусаў, пра іх працу і ўклад жыцця. Юныя навучэнцы выдатна ведаюць пра што яны распавядаюць і з захапленнем дэманструюць свае веды - для чаго ў даўніну выкарыстоўвалі маслабойку, калаўрот, начоўку, ступу і многа, многа іншага…Тут мы паставілі работу так, што дзеці - гаспадары. Як у хаце прывіталі - так госцю пра сябе ўражанне і склалі.
Мы ведаем, што і дарослыя, і дзеці будуць задаволены, калі атрымліваюць нейкі падарунак. І тут зрабілі акцэнт, мабыць у нейкай частцы, на рэкламу музея "Скарбы Бацькаўшчыны". Юныя экскурсаводы з задавальненнем напрыканцы кожнай экскурсіі дораць гасцям ільняныя мяшэчкі-абярэгі, жадаючы, каб яны абярагалі іх ад бед і хвароб.
Сістэматычна праходзяць пасяджэнні савета музея, абмяркоўваецца праведзенае, робяцца нейкія папраўкі, выказваюцца пажаданні пры планаванні наступных мерапрыемстваў. Усе сабраныя матэрыялы ўваходзяць у чатыры экспазіцыі, па іх распрацаваны тэматычныя экскурсіі: "Скарбы бацькаўшчыны", "Іўеўшчына - край працавітых людзей", "Таямніцы ганчарнага круга".
Наладжана цесная сувязь з бацькамі, якая дапамагла арганізаваць і правесці незвычайную выставу. Іван Іванавіч Кулеш, дзядуля навучэнца нашай установы, адгукнуўся на запрашэнне і паказаў цудоўную калекцыю з 198 сякер.

Мы ганарымся, што ў нашым горадзе існуе адзіны ў краіне Іўеўскі музей нацыянальных культур. Таму пры планаванні работы звяртаемся за дапамогай, нейкай падказкай, прафесійнай кансультацыяй да яго супрацоўнікаў. І тут хочацца адзначыць, што і нас заўважылі. Калі дырэктар музея К. У. Маскалевіч даведалася пра нашу працу, то з вялікім захапленнем прыняла запрашэнне на чарговае музейнае мерапрыемства.
Каб прыадчыніць дзверы ў дзівосны свет народных скарбаў, у свет нашай спадчыны, мы пацікавіліся ў дзяцей і іх бацькоў далейшай тэматыкай. Па запытах і пажаданнях ў гэтым навучальным годзе запланавалі правядзенне наступных мерапрыемстваў: гасцёўня "Хата з матчынай душой", "Калыска і калыханка ў беларусаў", фальклорнае свята "Недалечка чырвонае яечка", гутарку "Хатні вясковы посуд", вечарыну "Матулін ручнік".
Краязнаўства дае магчымасць адрадзіць карціну жыцця нашых продкаў, паказаць вынікі сучаснасці, звярнуць увагу на свае карані. Не будзе каранёў - загіне дрэва, не застанецца ў будучым і памяці пра нас.

Г. УС, кіраўнік музея
"Скарбы бацькаўшчыны" Іўеўскага ясляў-сада - пачатковай школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.