Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 


"Гавары са мной па-беларуску". Тыдзень роднай мовы і літаратуры прайшоў у Лелюкінскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Образование / Пятница, 26 февраля 2021 16:30 / Прочитано: 5125

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры распачаўся з акцыі "Гавары са мной па-беларуску". Вучні 10 класа падрыхтавалі рамонкі, на пялёстках якіх размясцілі назвы мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ва ўстанове. У цэнтры кожнай кветкі размясцілі назву акцы - "Гавары са мной па-беларуску". Кожнаму, хто ўваходзіў у школу, уручаўся рамонак, аднак, за гэта неабходна было расказаць верш, прыказку ці прымаўку, праспяваць песню, загадаць загадку на беларускай мове. Трэба адзначыць, што з пастаўленай задачай справіліся ўсе. 

Для вучняў 3-4 класаў быў арганізаваны і праведзены моўны турнір "Роднае слова - цудоўнае слова", у якім удзельнікі змаглі паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама даведацца пра новае і цікавае. 

Закончыўся першы дзень Тыдня "Святам фразеалагізмаў, прыказак, прымавак" для вучняў 5-6 класа. Не такой лёгкай і простай аказалася народная мудрасць. Вынікі мерапрыемства паказалі, што неабходна прыкласці яшчэ не мала сіл, каб зразумець і адчуць смак, водар і багацце нашай роднай мовы. 

Другі дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры быў прысвечаны знакамітаму беларускаму пісьменніку Івану Мележу. Навучэнцам прадставілася магчымасць бліжэй і шырэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю мастака слова. Для ўсіх жадаючых быў арганізаваны прагляд кінафільма "Людзі на балоце", а таксама прагляд хроніка-дакументальнага фільма "Туманы над багнаю". Пад ўражаннем убачанага ўсім жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе сачынення-эсэ "Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая бацькоў святая!".

Цікавым і запамінальным выдаўся трэці дзень не толькі для навучэнцаў школы, але і для настаўнікаў і супрацоўнікаў. У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Міхасём Зізюком. Гэта шматбакова развіты таленавіты чалавек, які захапляецца падарожжам, музыкай і аддана ўлюбёны ў сваю родную мову. Сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнай, адкрытай. На памяць аб сустрэчы Міхась Міхайлавіч падарыў школе сваю кнігу з подпісам і пажаданнямі, а таксама дыск з асабістымі песнямі.

Чацвёрты дзень Тыдня прайшоў разам з сімвалам нашай Бацькаўшчыны. Менавіта на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры кожны год прыпадае гульня-конкурс "Буслік". У гэтым годзе сімвал і эмблему конкурсу можна было назіраць не толькі на лістках з заданнямі, але і на сталах. Буслік выдатна ўпісаўся ў атмасферу конкурсу і натхняў навучэнцаў на добрае выкананне заданняў. Працягам дня стала кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года - І.Шамякіна, І.Мележа, К.Крапівы. Дзеці змаглі дакрануцца да залатога запасу нашай літаратуры, патрымаць, пагартаць зборнікі і шматтомнікі мэтраў беларускай літаратуры.

Цікава і займальна прайшоў 5 дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні 6 і 7 класаў адправіліся ў падарожжа ў краіну ўласных імёнаў. Пабывалі на станцыі "Імёны пісьменнікаў", "Анамастыка", "Сакрэт майго імені" і многіх другіх. Для навучэнцаў 8 і 9 класа прайшоў Моўны турнір, у якім юнакі і дзяўчаты змаглі праверыць свае веды і здольнасці ў веданні беларускай мовы і літаратуры. Вучні раздзяліліся на 2 каманды: "Бабры" і "Буслік". Камандам была прадастаўлена магчымасць прайсці блокі пад назвай "Размінка", "Лесвіца", "Кемлівыя","Эрудыт", "Матэматыкі", "Хто больш?", "Перакладчыкі","Адным словам","Усявед", "Чужое слова", "Фразеалагізмы", "Веру - не веру". Гульня паказала, што дзеці на даволі высокім узроўні валодаюць роднай мовай, ведаюць яе асаблівасці, цікавяцца і паважаюць тое багацце, якое дасталася нам ўсім ад продкаў. Дзень прайшоў цікава і насычана. 

У шосты дзень Тыдня прайшла гульня для 8-11 класаў "Хто хоча стаць выдатнім?", у якой удзельнічалі дзве каманды. Юнакам і дзяўчатам неабходна было прайсці 6 тураў і выканаць заданні да кожнага тура. Заданні былі рознабаковай напраўленасці, аднак, удзельнікі справіліся з імі і паказалі дастаткова добры вынік. Працягам дня стала віртуальная экскурсія на радзіму пісьменнікаў-юбіляраў: Івана Шамякіна, Івана Мележа і Кандрата Крапівы. Навучэнцы змаглі пабачыць тыя мясціны, дзе нарадзіліся, жылі, пісалі свае творы вядомыя людзі. Праслухалі ў запісе некаторыя творы, якія выканалі самы пісьменнікі. Пачулі іх галасы, такія непаўторныя і не забываемыя, са сваёй інтанацыяй і афарбоўкай. Дзень выдаўся насычаным і пазнавальным. На прыканцы такой насычанай і каларытнай нядзелі былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны самыя актыўныя ўдзельнікі.Тэматычны тыдзень яшчэ раз падкрэсліў сваю значнасць у выхаванні маладых беларусаў і развіцці беларускасці ў падрастаючага пакалення.

А.Рэвінская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.