Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Падарунак ад губернатара атрымала маці 6 дзяцей з г.п. Юрацішкі

Главное / Пятница, 16 октября 2020 16:23 / Прочитано: 430

Падарунак ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка ў гонар Дня маці атрымала жыхарка г. п. Юрацішкі, шматдзетная маці Яўгенія Уладзіміраўна Сільвановіч. У сувязі з напружанай эпідэміялагічнай сітуацыяй традыцыйны прыём жанчын-маці ў кіраўніка Гродзеншчыны быў адменены. Аднак віншаванні і падарункі засталіся ў сіле. Іх маці шасці дзяцей уручылі старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларусі саюз жанчын" Крысціна Мечыславаўна Трафімчык.

Яўгенія Уладзіміраўна, безумоўна, была рада прыезду нечаканых гасцей, таксама як і яе вялікая сям'я. Старэйшыя дзеці ўжо дарослыя, самастойныя, дзве дзяўчынкі наведваюць мясцовую школу і дзіцячы садок, а двое малых пакуль дома з матуляй, якая знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.
Вялікія клопаты пра сям'ю, пра дзяцей, пра хатнюю гаспадарку - гэта штодзённыя абавязкі шмадзетнай маці. Аднак гэтыя абставіны не маглі паўплываць на жаданнне Яўгеніі Уладзіміраўны атрымаць адукацыю. Зараз яна навучаецца на завочным аддзяленні гуманітарнага каледжа пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы. Раней працавала сацыяльным работнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, зборшчыкам вырабаў з драўніны, паштальёнам.
Муж і бацька вялікага і дружнага сямейства Дзмітрый Дамінікавіч працуе аператарам Лідскай дыстанцыі Баранавічскага аддзялення беларускай чыгункі.
У мінулым годзе Яўгенія Сільвановіч атрымала вялікую ўзнагароду - ордэн маці. Гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што яе прызванне - быць маці - ацэнена годна, што ўсе яе намеры выхаваць дзяцей сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, дастойнымі людзьмі, аказаліся заўважанымі.

І. БУТУРЛЯ. С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.