Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Радзивиллы вернулись в замок. 18 уникальных портретов появились в выставочных залах Мирского замка

Культура и творчество / Вторник, 29 сентября 2020 09:15 / Прочитано: 325

У 2016 годзе ўстанова “Музей “Замкавы комплекс “Мір” набыла калекцыю  з 18 партрэтаў ХVIII–ХІХ стагоддзяў у князя Канстанціна Гагенлоэ-Шылінгсфюрста з Германіі. Бытаванне калекцыі цесна звязана з беларускімі землямі і ўладальнікаміМірскага замка. Нядаўна завяршылася рэстаўрацыя гэтых работ, і карціны занялі сваё месца ў выставачных залах музея.

ииииииииииии.jpg

Набыццё калекцыі стала папаўненнем страт, панесеных культурай Беларусі, а таксама павышэннем нацыянальнай самасвядомасці і прэстыжу дзяржавы, расказвае "Полымя". Сярод партрэтуемых – выбітныя палітычныя і культурныя дзеячы, вядомыя ваеначальнікі, мецэнаты. З агульнай колькасці  12 персанажаў да гэтага часу не былі прадстаўлены ў музейных зборах Беларусі. Гэта такія асобы, як князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Францішка Уршуля Радзівіл, Мікалай Радзівіл Стары і іншыя.

З’яўленне партрэтаў у музеі дазволіла сказаць новае слова ў тэме вывучэння гісторыі не толькі роду Радзівілаў і Вітгенштэйнаў, але і ў цэлым Мірскага замка.

Пасля набыцця партрэтаў паўстала пытанне іх рэстаўрацыі. Для вызначэння выканаўцы рэстаўрацыйных работ былі праведзены працэдуры дзяржаўных закупак, а для аплаты прыцягнуты сродкі рэспубліканскага бюджэту. Рэстаўрацыяй партрэтаў займаліся спецыялісты такіх арганізацый, як АДА “Басталія” і ўстанова “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”. На працягу чатырох гадоў спецыялістамі згаданых устаноў вялася карпатлівая праца па аднаўленні мастацкіх твораў. Якасць выканання рэстаўрацыйных работ у большай ступені залежала ад прафесіяналізму і вопыту цэлай каманды рэстаўратараў, якія ўдыхнулі новае жыццё ў шэдэўры мастацтва. Асноўныя праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца рэстаўратарам, гэта не толькі адслаенне і сколы фарбы, лаку, забруджванні, але і правісанне і разрывы палатна, парушэнні грунту. Усе гэтыя пашкоджанні не толькі псавалі знешні выгляд работ, але і пагражалі поўнай стратай каштоўнасці партрэтаў у далейшым.

Шлях ад выяўлення калекцыі да завяршэння яе рэстаўрацыі раскрыў патэнцыял музея ў новым накірунку па ўзбагачэнні экспазіцыі новымі экспанатамі і наладжванні кантактаў на міжнародным узроўні.

"ГП".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.