Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



"Змарыліся сядзець дома…"

О людях... / Суббота, 22 августа 2020 07:43 / Прочитано: 877

Такімі словамі пачала творчую і цёплую сустрэчу сваіх паплечнікаў загадчыца аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна Марыя Мікалаеўна Васюкевіч. І сапраўды няўрымслівыя, творчыя, гаспадарлівыя, актыўныя ў плане жыццёвай грамадзянскай пазіцыі пенсіянеры (самага рознага ўзросту) не сустракаліся ажно с красавіка бягучага года. Пандэмія прымусіла паасцерагчыся. Апошнім часам рыхтаваліся яны да ўдзелу ў "Іўеўскім памідоры". І зноў бягучы момант  перакрыў усе планы. Таму вырашылі сабрацца ў памяшканні. А памяшканне - новае, якое выдзеліла ім  у невыкарыстоўваемай частцы будынка  разлікова-касавага цэнтра Белаграпрамбанка  Валянціна Іванаўна Гурская - дырэктар цэнтра, за што прысутныя былі ёй вельмі ўдзячны.  

Месца шмат. Ёсць і вялікі пакой для мерапрыемстваў, святаў, сустрэч, заняткаў творчасцю, і пакой для музея (аб ім мы пазней напішам асобна).  

Новую сустрэчу назвалі " Свята ўраджаю "Жнівеньская сустрэча добрых сяброў з нагоды адраджэння народнай традыцыі "Спажынкі".  

Спажынкі - свята (ці падзея) не такое ўрачыстае, як Зажынкі. Спажынкі - значыць, сумеснае жніво. Пачыналася яно звычайна спрадвеку 15 жніўня. У гэты час збіраліся ўсёй вёскай, усёй грамадой, каб прайсці па палетках, палях, паглядзець, як ідзе жніво, на чыім полі найбольш  нясжатага калосся і каму патрэбна дапамога талакі.

Спажынкі заўжды пачыналіся пасля Мядовага Спасу. Калі на стале з'яўляўся першы мёд, гаспадары пачыналі клікаць гасцей і дамаўляліся з імі аб агульнай рабоце - талацы.

Прыходзілі на Спажынкі, каб пабачыцца з сябрамі, папрацаваць весялей у грамадзе.

Так што ў аддзяленні дзённага знаходжання і сапраўды адбыліся Спажынкі

 А сустракала  ўсіх маленькая Ева. Так. Мы прывыклі, што ўсе святы ў Іўі ладзяцца з Яе прысутнасцю, з прысутнасцю жанчыны, выява якой красуецца на гербе горада. А нашы творчыя пенсіянеркі, большасць з якіх маюць сваіх унукаў, вырашылі на сваё свята  запрасіць Еву-дзяўчынку. Ёй і стала сямігадовая Верачка, унучка загадчыцы аддзялення. І патрэбна сказаць, што цудоўна адыграла сваю ролю. І каравай гасцям паднесла, і напачатку свята вельмі ўпэўнена станцавала танец пад музыку гурта "Стары Ольса" (народная песня пра ружу, стылізаваная пад музыку сярэднявечча). 

 Намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Жана Юр'еўна Панкратава вітала прысутных і выказала радасць ад таго, што самыя прыгожыя, самыя гаспадарлівыя, самыя таленавітыя і  неабыякавыя пані горада і раёна зноў выйшлі ў свет, каб здзіўляць, радаваць, не даваць маркоце пасяліцца ў душах і сэрцах. І, безумоўна, яны сваёй дзейнасцю вучаць моладзь жыццю, гаспадар-лівасці.

Нельга, сказала Марыя Мікалаеўна словамі аднаго з святых, моцна весяліцца і моцна маркоціцца. І тое, і іншае - грэх. Трэба жыць, якія б праблемы і сюрпрызы нi падносіла нам жыццё. І мы будзем жыць. І ў бліжэйшы час наведаем насельнікаў сацыяльных устаноў у Крывічах, Лукашыне, Некрашах, каб саспяваць ім добрую песню, завезці падарункі, пачаставаць караваямі і стравамі з прадуктаў новага ўраджаю.  

І самі прысутныя таксама дзяліліся адзін з другім смачнасцямі асабістага прыгатавання, а таксама садавінай і гароднінай са сваіх прысядзібных участкаў.

Безумоўна, гучалі і песні. Таму што, як і заўжды, разам з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання  людзей сталага ўзросту быў самародак-музыкант, інтэлігентны і абаяльны чалавек Мікалай Іванавіч Бакуновіч.

Прайшлі тэматычныя гульні, віктарыны. А самае галоўнае, зноў панавалі сяброўства, цёплыя суадносіны, цудоўны настрой і вялікая ўдзячнасць Марыі Мікалаеўне Васюкевіч, якая  сабрала гэтых людзей разам і навучыла іх паверыць у тое, што старасці няма, калі ты не  хочаш сустракаць яе дома на канапе.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.