Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Навіны культуры

Культура и творчество / Среда, 05 августа 2020 15:56 / Прочитано: 189

Навіны культуры.Фэст у Бакштах

Працягваецца праект работнікаў культуры раёна "Свята кожны дзень", які і сапраўды сабраў пад сваімі ўрачыстымі сцягамі шмат цікавых, яркіх, таленавітых  мерапрыемстваў і людзей. Вось і ў мінулую нядзелю зноў паклікаў сваіх  паклоннікаў фэст  вясковай культуры "Бакштаўскі каларыт".  Мне, прынамсі, здаецца, што кожнае свята, што праводзяць культработнікі аддзелаў і сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, і ёсць той самы фэст вясковай культуры. Ці то  свята сенакосаў, ці то беларускіх страў, ці даўняга  промыслу жыхароў Панямоння… Усё наша, беларускае, тое, чым жыла і спрадвеку трымалася вёска. Толькі раней гэта была цяжкая і неабходная праца, а зараз у той працы знайшлі і свята, і звычаі, і культуру, якія патрэбна не толькі шанаваць, але і развіваць, захоўваць.

І ўсё ж "Бакштаўскі каларыт" увабраў у сябе не проста якуюсьці адну тэму ці адзін накірунак з таго, аб чым гаварылася вышэй. Ён акумуляваў усё, што мае нацыянальную каштоўнасць, што цікава і ў плане асветы, і ў  якасці  відовішча.

На сцэнічнай пляцоўцы ля будынка культурнай установы вёскі Бакшты надвячоркам у нядзелю загуло і зазвінела свята. У Бакштах  умеюць і могуць ладзіць урачыстасці. Фестываль заклікаў знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме быў цудоўны канцэрт калектываў аматарскай творчасці "Гучы, родная песня".

І яна гучала, лунала высока ў нябёсах, ляцела да самай Налібоцкай пушчы, на ўскрайку якой прымасціліся старадаўнія і славутыя Бакшты.

Госці і ўдзельнікі свята прадэгусціравалі незвычайныя  экспанаты яшчэ больш незвычайнай выставы -  страў і напояў вясковай кухні "Што ні страва - дзіўны смак"; захапляліся выставай рэчаў народнага побыту "Зроблена рукамі землякоў" і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "З крыніц прыгажосці".

Вясёлы экспрэс імчыць у лета

У спісе мерапрыемстваў праекта "Свята кожны дзень" сваё пачэснае і годнае месца заняла і праграма дзіцячых  мерапрыемстваў.  Ужо прайшлі: дзіцячая анімацыйная праграма "Летнія прыгоды ваўка",  забаўляльнае мерапрыемства "5-D атракцыён", музычна-забаўляльная праграма "Я малюю лета", фальклорнае свята "Родныя напевы", свята "Камплімент-пазітыў".

31 ліпеня у 18 гадзін мікрараён Маладзёжны стаў сапраўднай канцэртнай і забаўляльнай пляцоўкай.  У адкрытыя вокны пачало залятаць свята: гучна, весела. І раздаўся вядомы кожнаму голас - мікрафон у рукі ўзяў наш творчы кіраўнік народнага тэатра Мікалай Пятровіч Завадскі. Гэта менавіта ён ладзіць штогод у гэтым месцы горада і святы двароў, і святы мікрараёна, і іншыя мерапрыемствы, на якія збіраецца мясцовы люд. 

У на гэты раз  ён праводзіў тут свята для дзяцей "Вясёлы экспрэс". Назва мерапрыемства гаварыла сама за сябе. Гэта быў актыўны адпачынак на свежым паветры для дзяцей і падлеткаў. Гульні, канцэртная праграма, у якой бралі ўдзел і самі дзеці, флэшмоб і іншае, што  стварала сапраўдны святочны, летні настрой і шчаслівае разуменне таго, што канікулы і жаданае лета працягваюцца.

В. ГУЛІДАВА. Фота з архіва культустаноў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.