Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Проба пяра. Неспадзяванае сяброўства

Культура и творчество / Суббота, 11 июля 2020 10:24 / Прочитано: 186

Жыў-быў у адной вёсачцы хлопчык. Ён быў вельмі непаслухмяны. Вучыцца не хацеў, дапамагаць па хаце жадання таксама не было. Нават кот Васька адразу бег на вуліцу, калі Мікола заходзіў у хату.

Аднойчы вечарам, калі Мікола сядзеў за сталом, на якім ляжалі падручнікі і сшыткі (нібыта вучыў урокі), яму здалося, быццам убачыў маленькага чалавека. Гэта быў дамавічок.

"Чаго ты слупом сядзіш і ўрокі не вучыш?" - запытаўся ён у хлопчыка з усмешкай. "А табе якая справа?" - буркнуў Мікола і змахнуў дамавічка на падлогу.

Дамавічок закрычаў ад болю, але стаў на свае маленькія ножкі і злосна пагразіў: "Ты вельмі непаслухмяны і надта злы! Табе за гэта будзе кара, пакуль не зменішся!". Так ён паабяцаў і знік.

Мікола засмяяўся, але словы чароўнай істоты яго напалохалі.

Раніцай прачынаецца - і нічога зразумець не можа. Пакруціўшы галавой, убачыў траву, кветкі, дрэвы. Але тыя былі вельмі вялікія, большыя у шмат разоў за тыя, да якіх прывык. Потым ён зразумеў, што прачнуўся на рамонку. Міколка спужаўся і гучна заплакаў.

Ён зразумеў, што збыліся чары дамавічка.

Хлопчык з цяжкасцю спусціўся з рамонка і пабег дадому. Але нават падысці на ганак не змог - нейкая сіла адштурхоўвала яго ад хаты. У роспачы ён паклікаў сваю маму, якая праходзіла побач. Бег за ёй, крычаў, плакаў, але тая не бачыла малую казяўку, не чула яго піскі.

Сеў Мікола пад кусцік, які ўчора зламаў, і заплакаў яшчэ гучней. Зразумеў малеча, што дамавічок так зрабіў, што яго ніхто не можа ні бачыць, ні чуць. А мама стаяла каля хаты і таксама плакала - прапаў яе сынок.

Мікола зразумеў: нельга быць непаслухмяным, нельга быць злым. Трэба добра вучыцца і дапамагаць бацькам, адносіцца да ўсіх людзей з павагай.

Раптам каля сябе ён зноў убачыў дамавічка. "Прабач мяне! Я больш не буду такім дрэнным! Я ўсё зразумеў! Пашкадуй мяне і маіх бацькоў!" - пачаў прасіцца хлопчык скрозь слёзы.

"Я прабачаю цябе. Але ты павінен выканаць свае абяцанні. І ніколі не быць такім непаслухмяным, якім быў раней!" - міла ўсміхаючыся, прашаптаў дамавічок.

І раптам Мікола апынуўся ў хаце. Падбег да люстэрка - і ледзь не заскакаў ад радасці. Ён стаў такім хлапчуком, якім і быў раней.

Мікола кінуўся да матулі, моцна абняў яе і стаў прасіць прабачэння: "Матулечка, даруй мне за ўсё! Я цяпер буду паслухмяным, буду добра вучыцца і дапамагаць табе і тату ва ўсім!".

"Я веру табе, сынок!" - ласкава ўсміхнулася маці і падмігнула дамавічку, які сядзеў на печцы.

Так Мікола і дамавічок сталі найлепшымі сябрамі. А паводзіны хлопчыка сталі прыкладам для іншых равеснікаў.

С. ГРЫНЦЭВІЧ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.