Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


#малышарыкі :) Тата, я знайшла сабе хлопца!

Авторская колонка / Четверг, 18 июня 2020 13:45 / Просмотрено: 837

Дзіўнае супадзенне
- Мама, глядзі, якія прыгожыя кветачкі! - звяртае маю ўвагу трохгадовая дачушка на рознакаляровыя маргарыткі, якія высоўваюць свае галоўкі з зялёнай травы.
- І сапраўды прыгожыя! - адказваю я. - Яны называюцца маргарыткі. Бачыш, колькі іх тут?
- Мама, Маргарытка - гэта імя дзяўчынкі, а не кветкі, ты штосьці пераблытала, - адказвае малая.
- І дзяўчынку так называюць, і кветачку таксама, - тлумачу я.
-Дзіўна, такога не бывае, і ў кветкі, і ў дзяўчынкі адно імя , - разважае разумніца. - І тут жа дадае: не ступай на іх, ідзі асцярожна, пчолкі прыляцяць нектар збіраць, каб потым мёд атрымаўся.

Тата, я знайшла сабе хлопца!
Такой заявай сустрэла нас ў дзіцячым садку дачка. Рэакцыя бацькі на гэтыя словы была неадназначнай. Ён то хмурнеў, то пераводзіў погляд спачатку на дачку, потым на мяне.
Аказалася, хлопчык, які прыйшоў у садок нядаўна, цэлы дзень не адходзіў ад нашай гарэзы. І хтосьці пажартаваў: маўляў, знайшла дзяўчына сабе хлопца.
Ужо па дарозе дамоў малая заявіла, што ў яе столькі хлопцаў, што на руках і пальцаў не хопіць, каб усіх злічыць. І адзін за другім пачала пералічваць імёны ўсіх сваіх знаёмых хлопчыкаў.
Гляджу, у бацькі ад душы адлягло і на вуснах пачала з'яўляцца ўсмешка…

Ва ўсіх мужчын
павінны быць нявесты!
- А ў цябе ёсць нявеста? - пытаецца малая ў свайго дарослага брата.
- Не, няма, - усміхаецца хлопец, пачуўшы ад сястры такое незвычайнае пытанне.
- Ты ж мужчына! - рэзюмую малая. - А ва ўсіх мужчын павінны быць нявесты.
… Стаіць хвіліны тры задумаўшыся. А потым выпальвае:
- Мой тата таксама мужчына. Цікава, а хто яго нявеста. Прыйдзе з работы, абавязкова спытаю.

І. МІХАЙЛАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Носите ли вы медицинскую маску в общественных местах?

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.