Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

4 снежня адзначаеццца ўспамін святой Барбары

Актуальное
4 снежня адзначаеццца ўспамін святой Барбары, заступніцы ад раптоўнай і гвалтоўнай смерці, апякункi добрай смерці і небяспечнай працы — шахцёраў, маракоў, рыбакоў, каменшчыкаў, кавалёў, ліцейшчыкаў, альпіністаў, ткачоў, піратэхнікаў, салдат (асабліва артылерыстаў і ракетчыкаў), а таксама архітэктараў і ўсіх зняволеных. У яе просяць паратунку ад агню і бураў.

Напярэданні ўспаміну распавядзем пра гісторыю капліцы ў Іўі, якая была асвечана ў гонар гэтай святой.

На поўначы Іўя знаходзяцца гардскія могілкі, якія icнуюць з 1796 года. Першая капліца ў гонар святой Барбары была пабудавана з дрэва і асвечана 22 ліпеня 1811 года, але, хутчэй за ўсё, святыня доўга не праіснавала, бо ў 1859 годзе на яе месцы на сродкi ўладальнiцы Iўя графiнi Эльфрыды Замойскай была ўзведзена мураваная капліца. Гэта падцвярджаюць i выбітыя на адным з камянёў фасада лiчбы “R 1859”.

У перыяд з канца XIX да пачатку XX стагоддзя намаганнямі тагачаснага пробашча іўеўскай парафіі Нікадзіма Тарасевіча быў адноўлены дах і сцены капліцы.  Наступны пробашч парафіі - ксёндз Крыштаф Абаровіч у 1914 годзе пашырыў могілкі i абнес iх каменнай агароджай. У 1923 годзе каплiца была пашкоджанна пажарам, але за два гады адноўлена. У 1929 годзе праведзены рамонт агароджы могілак і пакладзена новая падлога ў капліцы.

У савецкія часы капліца была зачынена і не выкарыстоўвалася. Але, па сведчаннях старажылаў, парафiяне за свае ўласныя сродкi выконвалi невялiкiя рамонтныя працы, не даючы святынi разбурыцца. З канца XX і па сённяшнi дзень капліца паступова аднаўляецца. У 2010 годзе сюды з парафiяльнага касцёла былі перавезены старадаўнія лавы і канфесіяналы, якія датуюцца другой паловай XVIII стагоддзя.

У алтарнай частцы размешчана разбяная фігура ўкрыжаванага Хрыста. Яе ў канцы мiнулага стагоддзя вырабiў Мар’ян Козак, аўтар вядомай на ўсю Беларусь статуi Хрыста, устаноуленай ля нашага касцела ў 2001 годзе.

З успамінам святой Барбары звязана цiкавае павер'е. У гэты дзень зразалi i cтавiлi ў ваду галiнку вiшнi. Верылi, што, калi яна зацвiце на Божае Нараджэнне, то ўсё задуманае абавязкова збудзецца і поспех прыйдзе да ўсіх, хто жыве ў гэтым доме. Па колькасці кветак на галінцы вызначалі, якім будзе ўраджай у наступным годзе. А дзяўчатам гэтая прыкмета паказвала на хуткае замужжа. Дарэчы, cення таксама можна паставць галiнку, i на свята Нараджэння Збаўцы яна не толькi ўпрыгожыць вiгiлiйны стол, але i нагадаe нам, што толькi цеплыня нашых сэрц i любоў да блiжняга можа зрабiць гэты свет лепшым, прыгажэйшым. Такая любоў, якой адарае нас наша нябесная заступнiца - святая Барбара.

Яшчэ нашыя назіральныя продкі адзначалі, што калі на Барбару будзе мароз, то на Божае Нараджэнне абавязкова будзе адліга і наадварот.

Раман Ярмош. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.