Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Льецца песня і прыпеўка на ўвесь радзімы край. Народны ансамбль народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш” адзначыў 40-годдзе творчай дзейнасці

Главное

Сорак гадоў творчай дзейнасці адзначыў сёння народны ансамбль народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш”. Сваю юбілейную вечарыну ўдзельнікі ансамбля назвалі “З песняй па жыцці”. І гэта, насамрэч, так. Таму што менавіта песня – мілагучная, беларуская, прыгожая ў выкананні творчага калектыву з’яўляецца сапраўдным упрыгожваннем амаль кожнага мерапрыемства, якія ладзяцца не толькі на мясцовай і раённай сцэне, але і далёка за іх межамі.

Усё пачынался з далёкага 1982 года. Спачатку калектыў насіў назву “Крынічанька”. Арганізатарам яго была тагачасны дырэктар Юрацішкаўскага ГДК Марыя Іванаўна Стасюлевіч. Між іншым, яна і сёння была сярод шаноўных гасцей свята. Сярод удзельнікаў ансамбля – таленавітыя і творчыя асобы, прозвішчы якіх і сёння на слыху. Гэта Элегіюш Вайніловіч, Марыя Кукель, Святлана Прузан, Крысціна Клінцавіч, Яўген Дабраловіч, Алена Белагаловая, Вольга Сакалоўская. А першым кіраўніком калектыву быў Аляксандр Бяляўскі, выкладчык Юрацішкаўскай дзіцячай музычнай школы.

З кожным годам рос выканальніцкі ўзровень творчай суполкі. Калектыў “Юрацішкаўскі кірмаш” двойчы прымаў удзел у праграмах беларускага тэлебачання  « Запрашаем на вячоркі” ( у 1991 годзе з абарадам  “Вялікдзень”,  у 1993 годзе – « Наваселле ў Юрацішках») .

Вядома, многае ў такім выпадку залежыць ад акампаніятараў. Пра іх таксама ўспомнілі на юбілейнай вечарыне. Гэта Аляксандр Бяляўскі, Пётр Барысевіч, Аляксандр Акуліч, Пётр Сушко, Міхаіл Барысевіч. Каб ансамбль гучаў, як кажуць, на ўсе лады, шмат свайго прафесійнага майстэрства і таленту прыкладвалі выкладчыкі мясцовай музычнай школы: Міхаіл Рыжы, Мікалай Каспяровіч, Пётр Каспяровіч.

І “Юрацішкаўскі кірмаш” грымеў! Гэта без перабольшвання. Канцэрты, фестывалі, на сцэне, у полі! 

У 1997 годзе рашэннем калегіі Міністэрства культуры Буларусі калектыву прысвоена ганаровае званне “народны”. Былі створаны канцэртныя праграмы:  « Юрацішкоўскія забавы”. “ Кошык весялосці” , “ На кірмашы”, “ Абы здароўе”, “ Дзве вясёлыя кумы”, “ Лепей жартаваць, чым сумаваць” , “Родныя мясціны”, “ Землякі” і інш.

Вядома, жыццё не стаіць на месцы. Змяніліся кіраўнікі, склад творчага калектыву, аднак  засталося нязменным адно запаветнае жаданне – захаваць народную творчасць і перадаць усю прыгажосць народных песен падрастаючаму пакаленню. 

Зараз “Юрацішкаўскі кірмаш” складаюць работнікі мясцовай установы культуры, якімі  кіруе Таццяна Карташэвіч.

Павіншаваць з юбілейнай датай народны ансамбль народнай песні прыехалі шматлікія госці: загадчык сектара культуры Святлана Кішкель, старшыня Юрацішкаўскага сельсавета Аксана Кавеліч, дырэктар Юрацішкаўскай СШ Вольга Часноўская, дырэктар мясцовай школы мастацтваў Крысціна Клінцавіч.

Музычныя віншаванні гучалі ў адрас  юбіляра ад калегаў з усіх куткоў раёна: народнага ансамбля “Спадчына” з аг. Лаздуны1, салістаў народнага хору Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, народнага ансамбля народнай песні “Даўніна” з аг. Геранёны.

Вядома, не абышлося на мерапрыемстве без выступлення саміх юбіляраў. І палілася над краем беларуская песня пра край родны, чалавека працы, пра каханне і дабрыню, пра еднасць і шчырасць… Прасцей кажучы, пра нас, беларусаў.

Чытайце навіны Іўеўшчыны ў нашым Тэлеграме https://t.me/ivyenews 

 

Ірына Бутурля.

Станіслаў Зянкевіч (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.