Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Калонка галоўнага рэдактара. Барацьбіты за народнае шчасце

Колонка главного редактора

У гэтым годзе Беларусь другі раз святкуе Дзень народнага адзінства. У гэты дзень, 17 верасня, пачалося ўз’яднанне нашага народа. Знакамітыя радкі Янкі Купалы: «Ты з Усходняй, я з Заходняй нашай Беларусі, больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся». Падзеі той восені да гэтага часу бударажаць розум інтэлектуалаў. Але факт застаецца фактам: мы, беларусы, адна вялікая сям’я, якая жыве ў сваёй краіне.

Сёння хачу ўзгадаць прозвішчы і імёны нашых землякоў, якія змагаліся за народнае шчасце. Гэта Сафрон Ільіч Гурын з в. Ляпешкі, 1888 г. н.,. уваходзіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з верасня 1939 года да студзеня 1940 г. старшыня Юрацішкаўскага Часовага ўпраўлення. Быў дэпутатам народнага сходу Заходняй Беларусі ад Юрацішкаўскай выбарчай акругі.
Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч нарадзіўся ў красавіку 1899 г. у в. Трабы. З 1923 г. член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі. У 1929 г. арыштаваны польскай паліцыяй і прыгавораны да пажыццёвай катаргі. У 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР пераехаў у Мінск. У снежні 1933 г. прыцягнуты на допыт па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. У 1937 г. арыштаваны НКУС БССР. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі і шпіянажы на карысць Польшчы. Прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 7.10 1937 г. Рэабілітаваны 11.5.1957 г.
Янка Пазняк. Нарадзіўся у 1887 годзе у в. Суботнікі. Беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, публіцыст, адзін з лідэраў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
У Вільні сумесна з А. Бычкоўскім Ядвігіным Ш., Б. Пачопкам выдаваў папулярную тады сярод католікаў газету “Беларус”. З моманту арганізацыі ў маі 1917 г. у Петраградзе Хрысціянскай дэмакратычнай партыі ўдзельнічаў у гэтым руху, набіраўся палітычнага і арганізатарскага вопыту, выступаў з вострымі палемічнымі артыкуламі на старонках газеты “Крыніца”.
Дзмітрый Сівы. У 1927 годзе арганізаваў забастоўку рабочых завода ў Жардзелях Валожынскага павета, якая працягвалася каля двух тыдняў і закончылася іх перамогай. Такія ж забастоўкі праводзіліся ў раёне лесараспрацовак і сплаву лесу ў Бакштах, на рэчках Бярэзіне і Нёмане. У 1937 годзе ў Бакштах арганізаваў першамайскую дэманстрацыю працоўных. Пазней стаў старшынёй Бакштаўскага валвыканкома, дэпутатам Нацыянальнага сходу Заходняй Беларусі. Потым працаваў у Юрацішках.
Пётр Лайковіч з в. Морына. Падрабязна аб яго дзейнасці мы расказваем на апошняй старонцы нашай газеты. Актыўную работу сярод насельніцтва праводзілі таксама жыхар в. Мікалаева Іван Пятрухін, жыхары Бакшт Мікалай Гарадовіч, Уладзімір Пратасевіч і іншыя.
Дзякуючы такім людзям у прыватнасці, увосень 1939 г. тэрыторыя Беларусі зноў набыла цэласнасць, вярнулася ў рэчышча векавой гістарычнай традыцыі. З гэтага часу нацыянальнае адзінства стала найважнейшай перадумовай для імклівага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця, агульнага паступальнага руху да прагрэсу.

Ірына Лысагор.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.