Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Струменяць трабскія крынічкі. Наша чытачка даслала ў "IK" ліст аб мясцовых самародках

О малой родине

Мой край задумны, песня салаўя,
І ночкай цёмнай свеціць бярозка твая,
Крынічка ў сэрцы крышталем звініць,
Нібы песня маці, што здаўна баліць.

Гэты прыпеў пачула нядаўна па радыё, і ён натхніў мяне напісаць аповяд пра мясцовыя або местачковыя крынічкі. Трабы здаўна называлі мястэчкам, гэта цяпер пайшла мода на аграгарадкі.
Крынічак з халоднай крыштальнай вадой у нас ажно тры. Адна - пад горкай на Савецкай вуліцы пры ўездзе і дзве - ля берага Клявы, якая працякае паралельна Школьнай вуліцы. Старэйшая знаходзіцца бліжэй да вуліцы, а другую знайшлі ля ракі цяпер, калі добраўпарадкавалі бераг і луг для зоны адпачынку.

Цудоўныя мясціны з жывой вадой, струменяць крынічкі, наталяюць смагу ў спёку, цешаць душу.

Ёсць у Трабах яшчэ адна "Крынічка". Так назвалі фальклорны калектыў нашага клуба ў канцы васьмідзясятых у студыі запісу нашых вячорак "Радзіны" на БТ. Запісалі нас з першага разу, без дубляў. Мабыць таму, што сцэнарый быў наш, скаладалі яго з мясцовых абрадаў кожнай вёсачкі. На жаль, пайшло з жыцця вельмі многа ўдзельнікаў: з 19 засталося толькі 6, дзве ўдзельніцы гэтага калектыву і цяпер на сцэне. Гэта нашы актывісты Ядзвіга Смушка і Тарэза Макуцэвіч. Прыйшлі ў калектыў Яніна Заянчкоўская, Валянціна Келдановіч, Ганна Кавалеўская - пенсіянеркі, якія любяць спяваць і пяюць і на сцэне, і ў касцёле.

У нашым клубе адбыліся прыемныя змены, прыйшлі на працу таленавітыя людзі, якія ажывілі работу ўстановы культуры. Нездарма ў песні пяецца: "Якая песня без баяна?". Прыйшоў баяніст Валяр'ян Дабраловіч. Малады пенсіянер, з дзяцінства ўлюбёны ў музыку, працаваў шафёрам у мясцовым калгасе, пасля ў вайсковай часці служыў. У маладосці іграў на вяселлях. Памятаю, як на вяселлі майго брата іграў на баяне ў пары з сябрам Сашам Шапуцька, а на скрыпцы Эдуард Барановіч. І вось прыдумалі яны пасадзіць скрыпача на плечы Валяр'яну. Уявіце сабе: на плячах высокага шырокаплечага баяніста сядзіць шчуплы скрыпач. Гэта было так займальна, артыстычна, весела, як цяпер гаворыць моладзь, прыкольна.

Цудоўныя акорды гучалі, наш знакаміты рэжысёр Міхаіл Калышка таксама удзельнік гэтага музычнага калектыву, а народ назваў іх трабскімі самародкамі.

Вясёлая, рухавая, прыгожая, няўрымслівая і вельмі артыстычная Наталля Канарская працуе брыгадзірам у мясцовым цэху касметыкі прадпрыемства РэлуіБел. Прапанавалі ёй паспрабаваць сябе ў культуры. Лічу, што атрымалася вельмі ўдала. Наталля не толькі спявае, яна бліскуча выканала сваю ролю ў спектаклі "Боты", якую ставілі на мясцовай сцэне, на рэгіянальным свяце ў суседніх Юрацішках.
Да свята кветак у аг. Лаздуны 1 Наталля падрыхтавала цудоўны касцюм, старалася, каб паказаць сябе ва ўсёй прыгажосці на сваёй малой радзіме. Журы прысвоіла ёй званне "Флора-2022", лічу, што ацанілі справядліва.
Дарэчы, наш баяніст таксама бліскуча іграў на гэтым спектаклі з Віктарам Куцам і Канстанцінам Вераб'ём. Віктар і Валера жывуць на Віленскай вуліцы ў Трабах па суседству з рэжысёрам Міхаілам Калышка, вось ён і прыкмеціў іх артыстычныя задаткі і запрасіў на рэпетыцыі. Атрымаўся ўдалы спектакль.
Квінтэту жанчын-пенсіянерак вярнулі былую назву фальклорнага калектыву. Зноў струменіць "Крынічка". Умела кіруе, натхняе, рыхтуе пасядзелкі, выступленні на свята Ганна Кавалеўская. Яна складае рэпертуар, сама запявае, піша вершы на беларускай мове, вяла праграму рэгіянальнага свята нашага аграгарадка.
Усе нашы артысткі-актывісткі жывуць актыўным жыццём: спяваюць, танцуюць, складаюць прыпеўкі, кулінараць, зімой знаходзяць заняткі для душы. Яніна Заянчкоўская зрабіла некалькі карцін у стылі алмазнай мазаікі, вышывае крыжыкам. Летам шчыруюць у агародах, гатуюць нарыхтоўкі, дзеляцца рэцэптамі, праводзяць дэгустацыі. Прымалі ўдзел у "Іўеўскім памідоры".
Прыемна, што каля клуба і ў клубе заўсёды чысціня і парадак. Гэта заслуга тэхработніцы ўстановы Надзеі Клінцавіч, але ж яна яшчэ і фатограф усіх мерапрыемстваў не толькі для сацыяльных сетак, але і для справаздач аб рабоце.
За два гады пандэміі людзі крыху адвыклі ад масавых мерапрыемстваў. Цяпер работа нашага клуба ажывілася, работнікі ўстановы стараюцца ад душы і для душы.
Здароўя, натхнення, поспехаў жадаем табе, клубная "Крынічка". Няхай доўга-доўга і весела яна струменіць, як і тры местачковыя, жыватворныя!

Леакадзія ГУРЫНА,
удзельніца вячорак "Радзіны".

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.