Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Падарожжа па малой радзіме. Што ёсць цікавага ў вёсцы Навасяды? (частка IV)

О малой родине

У зямлі карані
і моц роду Стортаў

Антон Сторта, 1886 г.н., быў родам з Навасядаў, а яго жонка Марыя, 1902 г.н., з Шаркуцёў. Жылі ў Навасядах. У сям'і мелі 9 дзяцей. Звычайна такія вялікія сем'і калісьці жылі бедна, харчаваліся заціркай. Сторты кожны дзень без мяса за стол не сядалі, мелі добрае адзенне. А ўсё таму, што гаспадар Антон быў энергічны і дзелавы, працавіты і прадпрымальны. Лічыўся сярэдняком, меў зямлю, сад, пчаліную пасеку, гадаваў коней і кароў. Прадаваў жывёлу на рынках у Дзявенішках, Трабах, Іўі і заўсёды меў грошы.
У час Другой сусветнай вайны старэйшага сына Стортаў Стася, якому было 16 гадоў, немцы забралі ў абоз, і ён прапаў без вестак. Двое дзяцей-блізнятаў памерлі ў малым ўзросце. Дочкі Яня, Марыя, сын Юзаф у 1960-я гады выехалі ў Польшчу і ўсе пражывалі з сем'ямі ў горадзе Валбжыху. Дачка Генуэфа выйшла замуж за мясцовага хлопца Станіслава Буйніцкага з Таруцяў. Яны пабудавалі хату ў Раманах і там жылі.
Сын Уладзіслаў, 1932 г.н., у маладосці адслужыў армію, працаваў на сплаве лесу ў горадзе Карэлафінску. Дзевяць месяцаў здабываў вугаль на шахце ў Данбасе. А потым, пасля смерці бацькі, вярнуўся ў Навасяды, каб далей весці гаспадарку бацькі. У 1960 годзе ажаніўся з дзяўчынай Янінай Трубіцкай з Гіравічаў. Бацькоўскі дом дастаўся ў спадчыну сястры, таму Уладзіслаў і Яніна праз 6 гадоў купілі хату ў в.Таруці і пераехалі туды жыць. Яніна працавала паляводам у брыгадзе "Раманы". У 1965 годзе Уладзіслаў пайшоў працаваць трактарыстам у саўгас "Жамыслаўль". Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на калёсным трактары ДТ-20, а потым на МТЗ-50, МТЗ-80.

Вяселле Уладзіслава і Яніны Стортаў

Былы галоўны інжынер саўгаса "Жамыслаўль" у 1966-1994 гадах Аляксандр Уладзіміравіч Жынко даў такую характарыстыку Уладзіславу Антонавічу Сторту: "Гэта быў выдатны, адказны механізатар. Якасна выконваў любыя віды палявых работ. Дасканала ведаў тэхніку і ўмела яе эксплуатаваў. У час уборачных сезонаў кожны год сядаў за руль камбайна. Дырэкцыя саўгаса цаніла Уладзіслава Сторту, узнагароджвала яго ганаровымі граматамі і прэміямі. Яго называлі ў ліку лепшых разам з такімі перадавікамі, як трактарыст і камбайнер Іосіф Сасноўскі, камбайнер Казімір Хаткевіч, слесар і камбайнер Генадзь Нарбут".

Уладзіслаў і Яніна Сторты з унукам

5 красавіка 2022 года Уладзіславу Антонавічу Сторту споўнілася 90 гадоў. Ветэран працы пражывае ў дачкі Ядвігі ў Жамыслаўлі. Акуратны, дагледжаны, трымаецца бадзёра. У дзень юбілею прымаў віншаванні ад дзяцей, унукаў і праўнукаў.
Уладзіслаў Антонавіч і Яніна Вікенцьеўна выгадавалі і выхавалі ў любові да вёскі і роднай зямлі сваіх дзяцей - дачку Ядвігу і сына Уладзіслава.
Старэйшая дачка Ядвіга, 1960 г.н., закончыла Жамыслаўльскую базавую школу і без сумненняў у выбары прафесіі паступіла ў Ваўкавыскі зааветэрынарны тэхнікум, дзе атрымала спецыяльнасць заатэхніка. Тры гады адпрацавала па накіраванні заатэхнікам у калгасе "Рытаньскі" Астравецкага раёна. У 1984 годзе вярнулася на малую радзіму і пайшла працаваць у саўгас "Жамыслаўль".

Былы дырэктар саўгаса, а затым калгаса "Жамыслаўль" з 1979 па 1984 год Анатоль Рыгоравіч Халупка ўспомніў гады сумеснай працы з Ядвігай Уладзіславаўнай і даў ацэнку яе рабоце: "Я прыехаў працаваць дырэктарам саўгаса "Жамыслаўль" у 1979 годзе. Ядвіга была маладым спецыялістам, але мы даверылі ёй узначаліць новую малочнатаварную ферму ў Жамыслаўлі, якая была пабудаваная ў 1983-1985 гадах. Гэта былі два будынкі з сучасным абсталяваннем на 400 галоў дойнага статка, злучаныя малочным блокам. Старая ферма была пераабсталяваная пад радзільнае аддзяленне на 100 галоў. На комплексе працавала 26 чалавек абслугоўваючага персаналу.
Ядвіга Уладзіславаўна з першых дзён праявіла сябе граматным спецыялістам, умелым арганізатарам. Па распарадку была арганізавана работа калектыву. На ферму былі закуплены пародзістыя цялушкі з племзавода "Карэлічы" і з Гомельшчыны. Строга выконваўся рацыён кармлення, своечасова дастаўляліся кармы, наладжана лячэнне жывёлы. І сама загадчык у прамым сэнсе была жывым кіраўніком: адказная, баявая, умела настроіць людзей на працу, да кожнага мела падыход.
У саўгасе была распрацаваная шкала аплаты і прэміравання за павышэнне надояў малака і прывесаў на адкорме. У 1990-я гады я, як дырэктар саўгаса, атрымоўваў зарплату 280 рублёў, а перадавыя даяркі - да 350 рублёў”.

Паляводы з в. Навасяды ў складзе брыгады Раманы

Калі на ферме "Лаўкенікі" сярэдні надой малака на карову за год складаў 2800-3000 кг, то ў Жамыслаўлі сярэдні надой складаў 4000 кг малака. Цэнтральная ферма Жамыслаўля трымала першынство і ў раёне.
І ў гэтых паказчыках быў, безумоўна, працоўны ўклад загадчыка фермы. Стымулам для працы Ядвігі Уладзіславаўны была і саўгасная кватэра ў двухпавярховым катэджы, у якую яна перасялілася з сям'ёй у 1985 годзе.
З 1994 года, 10 гадоў, яна працавала тэхнолагам на саўгасным спіртзаводзе, а пасля яго закрыцця 16 гадоў працуе тэхработнікам ВПК "Жамыслаўльскі дзіцячы сад-базавая школа". Апошнія два гады - загадчыкам гаспадаркі. Жыццёвы вопыт і арганізатарскія здольнасці Ядвігі Уладзіславаўны і тут яе надзейныя памочнікі. За актыўную жыццёвую пазіцыю жыхары Жамыслаўля абралі яе ўпаўнаважанай аграгарадка Жамыслаўль у Суботніцкім сельсавеце.
Дырэктар ВПК "Жамыслаўльскі дзіцячы сад-базавая школа" Тарэза Пятроўна Богінь на апошнім званку, прысвечаным заканчэнню навучальнага года, сярод мноства падзяк настаўнікам, вучням і тэхперсаналу, адзначыла працу Ядвігі Уладзіславаўны і яе мужа Іосіфа Уладзіміравіча Брылеўскага, рабочага па абслугоўванні, як выдатнага майстра на ўсе рукі. Пры неабходнасці ён выконвае любыя віды работ у школе і садку: сталяра, слесара, сантэхніка, каменшчыка, плітачніка, штукатура, электрыка. Раней Брылеўскі працаваў у розных будаўнічых фірмах. Для школы яго талент - проста знаходка.
Сын Уладзіслава і Яніны Стортаў Уладзіслаў, 1965 г.н., пасля заканчэння Жамыслаўльскай сярэдняй школы паступіў у Вілейскае тэхнічнае вучылішча завода "Зеніт" і атрымаў прафесію фрэзероўшчыка. У 1983-1985 гадах прайшоў тэрміновую службу ў арміі на Каўказе ў Чаркесіі, у войсках ракетна-касмічнай абароны. Пасля дэмабілізацыі закончыў курсы прапаршчыкаў і два гады служыў кантрактнікам у Лідскім авіяцыйным палку.

А. ІГЛІЦКІ.
Фота Стортаў з сямейнага альбома Яўгена Сторты.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.