Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"


 

Язык:

“Беларусь – гэта мы!” На набярэжнай г. Іўе прайшоў урачысты мітынг у гонар галоўнага свята краіны (дапоўнена)

Главное

Набярэжная гарадскога возера ў гэты святочны дзень сустракала іўяўчан і гасцей свята асаблівым убраннем. І гэта не дзіўна. Мы разам з усёй краінай святкуем самае галоўнае свята – Дзень Незалежнасці, Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта 3 ліпеня стала лёсавызначальнай датай у жыцці нашага народа, у яго жаданні жыць і працаваць пад мірным небам. У гэты дзень горад Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Чатыры доўгіх гады наша краіна стагнала пад гнётам фашысцкіх карнікаў, шлях якіх быў паліты крывёй мірнага насельніцтва, партызан і падпольшчыкаў, чырвонаармейцаў, тых, хто не захацеў мірыцца з крывавым рэжымам захопнікаў. На той страшнай вайне загінуў кожны трэці беларус. Толькі Іўеўшчына страціла больш пяці тысяч сваіх жыхароў.

… На святочнай сцэне праходзіць мітынг у гонар свята “Беларусь – гэта мы!”. Пачаўся ён з літаратурна-музычнай кампазіцыі “Мы – народ гэтай ганаровай краіны”. Пад гукі дзяржаўнага гімна ў небёсах залунаў дзяржаўны сцяг – сімвал адзінства і дзяржаўнага суверэнітэту нашай краіны.

-Гэта светлае свята працята адначасова і болем горкіх страт, і светлай радасцю стварэння, – сказаў, звяртаючыся да грамадскасці, старшыня райвыканкама Ігар Генец. –  Гэта гістарычная дата аб'ядноўвае нас у імкненні да захавання гераічнага летапісу нашай Радзімы, згоды і міру. Дзень Рэспублікі з'яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізму, нацыянальнага гонару, павагі да слаўных спраў нашых продкаў. Ён – сімвал адданасці краіне, надзеі і аптымізму, а таксама напамін нам значнасці і важнасці незалежнасці, якая з'яўляецца сімвалам нашага нацыянальнага гонару, доблесці і славы.

Права ўзняць дзяржаўны сцяг было даручана вучаніцы Іўеўскай СШ Лізавеце Мікулка, сацыяльнаму работніку ТЦСАН Таццяне Кавалеўскай, камандзіру ПАСЧ-1г. Іўе РАНС Віктару Жышко.

Ігар Мікалаевіч адзначыў, што сёння, калі наша краіна і ўвесь беларускі народ перажывае няпросты перыяд, мы разумеем, што толькі агульнымі намаганнямі, пры грамадскай згодзе і ініцыятыве, мы даб'ёмся найлепшых вынікаў.

–Разам мы штодзённай стваральнай працай, творчасцю і талентамі ўносім важны ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту роднай краіны. У нас, іўяўчан, ёсць вялікі патэнцыял і жаданне добрасумленна працаваць. І дзякуючы гэтаму ўсе, нават самыя складаныя задачы, мы абавязкова вырашым, – зазначыў кіраўнік раённай улады.

Аб важнасці дзяржаўнага свята, аб беспрыкладным подзвігу беларусаў, загінуўшых пры вызваленні роднай зямлі, гаварылі на мітынгу намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі Уладзімір Грыбаў і ад імя моладзі - Аляксандр Карэнда,  майстар леса Іўеўскага лясгаса.

Патрыятычны тон мерапрыемству надавалі літаратурна-музычныя кампазіцыі і песні у выкананні калектываў аматарскай творчасці раёна і асобных выканаўцаў.  Мір, вайна, барацьба і зноў свет, ужо на 78 гадоў наперад - кароткі нарыс, даўжынёю амаль у векавы рубеж, у тэатралізаваным эпізодзе "Балада пра Беларусь". Для кагосьці напамін, для большасці - погляд у мінулае бацькоў і дзядоў. Погляд, поўны сімвалаў і метафар. Дзе кожны акт перадае дух часу.

Эстафету ў дарослых бяруць дзеці. І тады ў душы гучыць вялікая шматгалосая сімфонія шчасця, разуменне таго, што вось яны – наша будучыня, наша творчая, разумная, таленавітая і здольная!

Пасля такога, здаецца, узяць ноту вышэй ужо немагчыма. Але не… У магутным заключным акордзе ў нябёсах лунае сцяг і ў неба ўзлятаюць зялёна-чырвоныя паветраныя шары…

З Днём Незалежнасці, беларусы! З галоўным святам краіны, іўяўчане!

 

 

Фото С. Зенкевича.

І. БУТУРЛЯ.

Фота  К. МАЦІФЕЙЧЫКА і С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.