Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 
 

Незабыўныя ў жыцці Шаркуці. Новае даследванне Алега Ігліцкага (частка 7, заключная)

О малой родине

Навуковец і хірург Станіслаў Грынюк

Вядомы навуковец, медык, хірург Станіслаў Грынюк нарадзіўся 11 сакавіка 1924 года ў вёсцы Шаркуці Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
Яго бацька Костусь і маці Міхаліна былі родам з Шаркуцёў.
Станіслаў вучыўся ў пачатковай школе ў вёсцы Суботнікі, а з 13 гадоў прадоўжыў адукацыю ў Віленскай агульнаадукацыйнай гімназіі. З пачаткам вайны і перадачы Вільні літоўскай дзяржаве пераехаў у Ліду, дзе вучыўся ў сярэдняй школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў бацькоў у Шаркуцях, працаваў на гаспадарцы, самастойна вывучаў гімназіяльны курс. Атэстат сталасці атрымаў у Вільні ў 1944 годзе, калі экстэрнам здаў экзамены перад гарадской камісіяй. У гады вайны прымаў актыўны ўдзел у польскім руху супраціўлення.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў С.Грынюк у 1944-1945 г.г. працаваў настаўнікам у Лідзе, а ў ліпені 1945г. падчас рэпатрыяцыі выехаў у Польшчу і першапачаткова ўладкаваўся ў Познані.
З 1945 па 1951г. вучыўся на лячэбным факультэце Познаньскага ўніверсітэта. Са студэнцкіх гадоў яго прыцягвала хірургія, асабліва артапедыя. Больш года стажыраваўся ў артапедычным шпіталі і 2 гады ў хірургічнай клініцы. З 04.01.1952 г. працаваў у Інавроцлаве (ваяводства Быгдашч). На працягу 4-х гадоў працаваў як старшы асістэнт хірургічнага аддзялення, а з 1956 года на працягу 13 гадоў быў дырэктарам гарадскога шпіталя. Адначасова з 1958 да 1986 года займаў пасаду ардынатара 2-га хірургічнага аддзялення. З 1986 года на пенсіі і займаўся прыватнай лекарскай практыкай.
Станіслаў Грынюк - вядомы польскі навуковец у галіне агульнай і сасудзістай хірургіі. Абараніў дысертацыю кандыдата медыцынскіх навук у 1964 годзе, доктара медыцынскіх навук у 1978 годзе. Мае больш як 30 апублікаваных навуковых і практычных артыкулаў, у тым ліку ў міжнародных часопісах. Галоўныя накірункі працы - даследаванні лімфатоку пры варыкозным расшырэнні вен, выкарыстанне флеба - і лімфаграфіі. Адна з апошніх прац С.Грынюка прысвечана склератэрапіі варыкозных вузлоў вен. Вядомы таксама яго публікацыі ў галіне арганізацыі аховы здароўя.

________________________________________________

Не адно стагоддзе сотні працавітых і руплівых жыхароў ад простых вясковых ткачых і цесляроў, паляводаў, даярак, механізатараў да знакамітага прафесара медыцыны сваёй нястомнай працай пабудавалі і не раз адбудоўвалі вёску Шаркуці, напісалі яе слаўную і цікавую гісторыю. Гэтая гісторыя будзе працягвацца яшчэ многія стагоддзі, бо ўрадлівая зямля на беразе Гаўі, ягадныя і грыбныя лясы, чыстае паветра і камфортнае месца для рыбалкі і адпачынку заўсёды будуць прыманьваць сюды людзей. На беразе Гаўі ў Шаркуцях б'юць з зямлі пяць чыстых і халодных крыніцаў.
Цяпер, калі многія вёскі катастрафічна выміраюць, Шаркуці выглядаюць шляхетна і прывабна. У 1990 годзе ў Шаркуці падведзены прыродны газ з Жамыслаўля. У 1994 годзе праз вёску пракладзены асфальт. Па звестках Суботніцкага сельвыканкама у Шаркуцях 31 гаспадарка, пражывае 70 чалавек насельніцтва, з іх 42 - працаздольныя. У Шаркуцях дамы маюць добрую цану і каштуюць ад 3 да 5 тысяч долараў.
Пабыўшы на плаціне і вадападзе Жамыслаўльскай ГЭС, пакупаўшыся на Банэдзісе ў Шаркуцях, сюды хочацца вярнуцца яшчэ не адзін раз.

А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.