Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 
 


У гэтай вёскі лёс такі: дзе Гаўя, там і Рыбакі. Новае краязнаўчае даследванне Алега Ігліцкага. Частка 5, заключная

О малой родине / Пятница, 07 января 2022 10:03

У час стварэння мясцовага калгаса быў перагіб у ходзе яго арганізацыі. Пацярпелі нявінныя людзі, у тым ліку мае бацькі. У 1953 г. наша сям'я была накіраваная ў спасылку на пасяленне, якое размяшчалася ў пасёлку Летняя Тунгудскага раёна Карэла-Фінскай ССР. Калі нас везлі туды эшалонам, мне было 3,5 гады, а меншай сястры Яні 1,5 года. Па месцы прыбыцця мы жылі ў сваім пакоі ў бараку, абаграваліся печкай-буржуйкай. Бацька пайшоў працаваць на цагельны завод. У 1955 г. у сям'і нарадзіўся мой брат Віктар. Мы пражылі ў Карэліі чатыры гады і вярнуліся ў канцы мая 1957 года. Бацька пайшоў працаваць у калгас на розныя работы на пара-конях, мама - у паляводства.

У Рыбаках наша сям'я вырасла, нарадзіліся дзеці: Казік, Марыя, Франак. Усе клопаты па догляду і выхаванні дзяцей леглі на маму. Мы, старэйшыя дзеці, дапамагалі ёй. Вучыліся многаму ад яе, бо яна была вялікая працаўніца. Шыла дзецям адзенне на швейнай машынцы, вязала з шарсцяных нітак швэдары, шкарпэткі, рукавіцы. Мела кросны і ткала перабіранкі, ручнікі, настольнікі. Каб мець пражу, мы гадавалі авечак.

Мама была вельмі няўрымслівай. Сама працавала ад ранку да цямна і нас прывучала. 25 сотак зямлі, якія давалі на кожную сям'ю калгасніка, нам не хапала. Райвыканкам прыняў рашэнне выдзеліць нам 45 сотак зямлі, і мы ўсёй сям'ёй дружна яе апрацоўвалі.
І як палявод у калгасе, мама была старанная і адказная. Яе калгасныя дзялкі лёну і кармавых буракоў, агародніны і тытуню, які вырошчвалі ў калгасе чатыры гады, былі заўсёды чыста аполатыя і дагледжаныя.

Усе мае браты і сёстры выраслі падрыхтаванымі да дарослага жыцця, працавітымі. Яня працавала ў Барысаве кладаўшчыком, Віця ў Гродна сантэхнікам, Казік у Гродна красільшчыкам на прадзільна-нітачным камбінаце, Марыя - прадзільшчыцай на гэтым камбінаце, Франак у Гродна быў будаўніком.

Мама Мар'янна Браніславаўна радавалася, што ўсе дзеці добра ўладкаваліся ў жыцці, жывуць побач, у Беларусі, маюць сем'і, а ёй падарылі 13 унукаў. Яна была ўзнагароджана двума медалямі мацярынства 1-й і 2-й ступені. Мама пражыла складанае, але яркае жыццё 88 гадоў і памерла ў 2018 годзе.

Мар'янна Браніславаўна Тру-
біцкая, жыхарка в. Рыбакі.  2010 г.

На цяперашні час у Рыбаках налічваецца 16 хатаў, гаспадары якіх пражываюць у асноўным у гарадах і аграгарадку Суботнікі. І толькі ў двух хатах пражываюць дзве карэнныя жыхаркі: Юлія Станіславаўна Сасноўская, 1941 г.н., якая ў гады маладосці працавала швачкай у Суботніцкім камбінаце бытавога абслугоўвання, і Галіна Іванаўна Жамойць, 1946 г.н.
Бацька Галіны Іванаўны Іван Францавіч Васілеўскі, 1910 г.н., да пенсіі працаваў паляводам у рыбакоўскім калгасе "Герой труда". Быў працавіты, паслухмяны, адказны. Яго працоўны стаж адзначаны медалём "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И.Ленина".

Галіна Іванаўна
Жамойць. 2021 г.

Маці, Валянціна Іванаўна Васілеўская, 1917 г.н., была родам з Трабаў. Маладыя пажаніліся ў 1941 годзе. Валянціна пераехала жыць у Рыбакі. Пасля вайны працавала ільнаводам у калгасе "Герой труда". За стараннасць у рабоце атрымоўвала падзякі.

Іван і Валянціна Васілеўскія з в. Рыбакі 1993 г.

Васілеўскія выгадавалі двое дзяцей. Але ў 1965 годзе сям'ю напаткала гора. Меншы сын Станіслаў, 1950 г.н., трагічна загінуў. Старэйшая дачка Галіна пасля заканчэння 8 класаў Суботніцкай школы паступіла ў Мар'інагорскі саўгас-тэхнікум на аддзяленне "агранамія" і атрымала дыплом у 1966 годзе. Пасля размеркавання паўгода працавала аграномам у калгасе "Залессе" Валожынскага раёна. Але родныя мясціны аказаліся даражэйшымі. А шлюб і вяселле з мясцовым хлопцам з вёскі Мажулі Іосіфам Жамойцем у 1966 г., скарэкціравалі іх сямейныя планы адназначна: працаваць у саўгасе "Суботнікі", жыць у Рыбаках. Іосіф працаваў у саўгасе зваршчыкам. У 55 гадоў пайшоў на пенсію. Але яшчэ доўгі час працягваў працаваць аператарам кацельнай у саўгасе "Суботнікі". Яго не стала ў 2012 годзе.

Галіна Іванаўна ўладкавалася ў саўгас "Суботнікі" інспектарам па кадрах і працавала на гэтай пасадзе 31 год. У 2001 годзе выйшла на пенсію і цяпер пражывае ва ўласным доме ў Рыбаках. Яна задаволена лёсам сваіх двух сыноў і ўнукаў. Старшы сын Яўген жыве з сям'ёй у Лідзе, працуе ў электрасетках. Яго сыны Віталь і Саша жывуць у Мінску, жанатыя, праграмісты, а меншы сын ходзіць у 7 клас.

Меншы сын Галіны Іванаўны Станіслаў звязаў сваё жыццё з вёскай.Па спецыяльнасці ён аграном, але працуе ў РУП ЖКГ. Жонка Ірына працуе ў Суботніцкай амбулаторыі патранажнай медсястрой. У іх сям'і двое дзяцей. Старэйшая Каця знаходзіцца ў сацыяльным водпуску па догляду за дзіцём. Малодшая Лена працуе правізарам у аптэцы г. Ліда.
І не адзінкі такіх, выхадцаў з Рыбакоў, якія душой і сэрцам прывязаныя да роднага краю.

Марыя Станіславаўна
Рамановіч. 2021 г.

Прыкладам таму, жыццёвая біяграфія ўраджэнкі вёскі Рыбакі Марыі Станіславаўны Рамановіч, 1947 г.н. Яе бацька Станіслаў Іванавіч Жульпа, 1923 г.н., быў родам з Рыбакоў. З юнацкіх гадоў асвоіў прафесію каваля. Яго паважалі людзі як выдатнага майстра з "залатымі рукамі". У калгасе "Герой труда", дзе Станіслаў Іванавіч працаваў кавалём, такі спецыяліст быў знаходкай у любую пару года, тэрмінова рамантаваў любы інвентар.

Маці, Станіслава Іосіфаўна, 1926 г.н., была родам з Гуты. Працавала ў мясцовым калгасе да пенсіі звеннявой ільнаводчага звяна. Лён у Рыбаках рос на славу, бо і землі былі там урадлівыя, і льнаводы былі старанныя.

Трое дзяцей Жульпаў засталіся на роднай зямлі. Сын Пётр жыў з сям'ёй у Рыбаках і працаваў рабочым на зернескладзе ў Суботніках. Сын Станіслаў жыў з сям'ёй у Суботніках і працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка "Квяткоўцы" саўгаса "Суботнікі". На жаль, лёс адвёў двум братам кароткае жыццё.

Дачка Жульпаў Марыя марыла быць медработнікам. Пасля вучобы ў Суботніцкай сярэдняй школе, яна паступіла і закончыла Лідскі філіял Юрацішкаўскага медвучылішча ў 1968 годзе, атрымала дыплом па спецыяльнасці "фельчар". З задавальненнем прыехала ў Суботнікі на працу ва ўчастковую бальніцу і адпрацавала тут 35 гадоў фельчарам. Яе добра ведаюць і паважаюць жыхары Суботніцкага сельсавета як добрасумленнага і адказнага медработніка, які заўсёды спяшаўся на дапамогу людзям.

Муж Марыі Антон Казіміравіч Рамановіч быў родам з Рыбакоў. 40 гадоў адпрацаваў вадзіцелем саўгаса "Суботнікі", перавозіў на самазвале зерне, кампосты, зялёную масу, ездзіў у далёкія камандзіроўкі за межы Беларусі. Як перадавіку, яму ў ліку першых у 1980 годзе дырэкцыя саўгаса дала кватэру з усімі выгодамі ў двухпавярховым доме. Штогод атрымоўваў ад дырэкцыі падзякі, граматы, прэміі.

Мужа не стала ў 2004 г., і цяпер Марыя Станіславаўна жыве ва ўтульнай кватэры адна. Радуе яе тое, што побач жывуць і дапамагаюць дзеці. Старэйшы сын Анатоль раней працаваў прарабам, цяпер - загадчыкам майстэрні КСУП "Суботнікі". Дачка Таццяна пражывае з сям'ёй у Іўі і працуе сацыяльным работнікам.
Наведваюць бабулю і трое яе ўнучак. Старэйшая Алена жыве ў Лідзе і працуе інжынерам-энергетыкам. Меншая Людміла таксама інжынер-энергетык, жыве ў Мінску. Іўеўская ўнучка Яўгенія жыве ў Мінску і працуе псіхолагам.

Вось такая гісторыя вёскі Рыбакі. Яе пісалі вякамі штодзённай працай, жыццём у горы і радасці, клопатамі пра сваіх родных і блізкіх, змаганнем з чужынцамі-ворагамі за зямлю, за лепшую долю сваіх дзяцей і ўнукаў пакаленні церпялівых і настойлівых, мужных, працавітых і таленавітых рыбакоў. Пачыналася пасяленне з двух рыбацкіх хатак, а цяпер, колькі іх у свеце, нашчадкаў тых, якія з пачуццём гонару кажуць: "Мы з Рыбакоў!".

А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.