Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 
 


У гэтай вёскі лёс такі: дзе Гаўя, там і Рыбакі. Новае краязнаўчае даследванне Алега Ігліцкага. Частка 3

О малой родине / Пятница, 24 декабря 2021 17:30

Апёкі вайны ў кожнай сям'і

У чэрвені 1941 года каля Рыбакоў ішлі баі паміж наступаючымі фашыстамі і воінамі 168-га стралковага палка 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі, які акапаўся па левы бераг ракі Гаўя. У час перастрэлкі загінуў ад нямецкай кулі жыхар Рыбакоў Барысевіч. Праз чацвёра сутак баёў, калі савецкі полк адступіў, немцы гналі праз Рыбакі калону палонных чырвонаармейцаў і прыпыніліся. Мая бабуля Броня, ведаючы нямецкую мову, падышла да нямецкага афіцэра і сказала, што ёй патрэбны хатні работнік і паказала на савецкага афіцэра - капітана ў гімнасцёрцы. На здзіўленне, немец, пачуўшы сваю мову, у просьбе не адказаў. За гэта бабуля прынесла яму міску каровінага масла. Такім чынам яна выратавала рускага афіцэра Фёдарава. На жаль, усіх палонных выратаваць не змагла. Фёдараў усю вайну жыў у бабулі, дапамагаў ёй па гаспадарцы. У 1944 годзе, пасля вызвалення Іўеўшчыны, ваеннае падраздзяленне контрразведкі "Смерш" арыштавала Фёдарава. Хутчэй за ўсё яго адправілі ў штрафбат і кінулі ў бой на перадавую адкупляць сваю віну за ўхіленне ад барацьбы з акупантамі.

Нямецкі артылерыйскі назіральны пункт
каля Трабаў (чэрвень 1941 года)

У чэрвені 1944 года фашысты адступалі. Група белых партызанаў Арміі Краёвай зрабіла засаду ў лесе каля в. Бялымшчына, каб знішчыць калону адступаючых немцаў, якія рухаліся па дарозе з Трабаў у Суботнікі і далей на захад. Акаўцы абстралялі ў калоне толькі легкавы аўтамабіль і забілі нямецкіх афіцэраў. Здзейсніўшы дыверсію, яны збеглі далей у лес. Раз’юшаныя гітлераўцы адпомсцілі за гэта невінаватым мірным людзям: спалілі на шляху адступлення вёскі Жамайтукі, Шаркуці, Рыбакі, суботніцкую вуліцу Віленскую.
У Рыбаках людзі баранілі свае хаты, не давалі немцам падпальваць іх. За гэта акупанты расстраляля пяць чалавек: Якуба Карпуця, Вацлава Сенькевіча, Зыгмунда Тучкоўскага, Вацлава Грынюка і сына Бузара Сцяпана. Астатнія жыхары ўцяклі ў лагчыну да рэчкі і хаваліся ў кустах.

Зыгмунд Тучкоўскі быў мужам Тэафілі, роднай сястры маёй бабулі Броні. Ён не ўцёк, а застаўся бараніць ад падпалу ўласнае гумно пры дарозе. Але карнікі яго застрэлілі, а гумно і хату падпалілі. Схапілі ў хляве кабана і цягнулі на воз, але праход ім перагарадзіла і пачала крычаць Тэафіля. Хутчэй за ўсё і Тэафілю забілі б, але на той момант прыбегла мая бабуля Браніслава і пачала па-нямецку ўгаворваць карнікаў. Яны яе паслухалі, але кабана забралі і пакінулі двор. Пахаваўшы мужа, Тэафіля Тучкоўская засталася ўдавой, адна гадавала двух непаўнагадовых дзяцей Антона і Стася. Сям'я жыла ў зямлянцы, а пасля вайны паступова адбудавалі хату і гаспадарчыя пабудовы.

Нямецкія салдаты каля Суботнікаў (чэрвень 1941 года)

Такі ж лёс напаткаў у адзін дзень і малодшую сястру бабулі Якубіху, жонку Якуба Карпуця, які быў родам з Лабачоў. Сям'я жыла ў Рыбаках, мела зямлю, гаспадарку. Іх хата стаяла першая ў вёсцы з боку суседняй вёскі Шаркуці. Пачуўшы стральбу ў вёсцы, Якубіха з трыма непаўналетнімі дзецьмі Ядзяй, Тадзікам і Стасяй схаваліся каля рэчкі ў алешніку. Гаспадар Якуб застаўся бараніць сваю хату, не даваў немцам падпальваць. І яго таксама забілі. Пасля вайны ўдава з трыма дзецьмі адбудавала хату і гаспадарскія пабудовы на тым жа самым месцы.

Такі ж лёс напаткаў і графскі дом у Рыбаках, дзе жыў старэйшы сын Бузара Сцяпан. У яго была сям'я - жонка і тры дачкі. Рызыкуючы жыццём сям'і, Сцяпан хаваў у доме ўсю вайну яўрэйку і яе двое малых дзяцей. Пра гэта ніхто не ведаў. Калі немцы палілі Рыбакі, з дома сышлі жонка і дочкі, а яўрэйка з дзецьмі схавалася каля балота за вёскай. Яўрэйская сям'я выжыла. Пасля вызвалення выехала ў Літву і пражывала ў Вільні. Бараніць дом ад падпалу застаўся гаспадар - Сцяпан, ён выйшаў насустрач карнікам. Але яны тут жа яго забілі і спалілі дом.

Другі сын упраўляючага Бузара жыў у Бердаўшчыне каля Суражы, у доме былога ўладальніка Бердаўшчыны Тамаша Умястоўскага. Сям'я выжыла ў гады вайны. Ад іх і род Бузараў жыве сёння ў нашым раёне.

Калі немцы палілі Рыбакі, у вёсцы на той момант налічвалася 89 двароў - дзве вуліцы. Першая вуліца ў Рыбаках пачыналася недалёка ад суседняй вёскі Шаркуці і цягнулася ўздоўж Гаўі да графскага драўлянага дома. Яна была калісьці брукаваная і брук захаваўся да нашага часу. Другая вуліца размяшчалася пры гасцінцы, пачыналася ад хаты Тадэвуша Карпуця і цягнулася полем у бок Суботнікаў. Трэцяя вуліца пачыналася ад хаты Васілеўскіх, што стаіць каля дарогі Суботнікі-Жамыслаўль, і цягнулася ўздоўж ручая і сенажаці да вёскі Божы Дар. У час карнай аперацыі згарэлі хаты на двух вуліцах уздоўж Гаўі.

Нямецкія танкі каля Трабаў (чэрвень 1941 года)

Уцалелі толькі тры хаты: старасты вёскі Станіслава Пазавуця, удзельніка Першай сусветнай вайны Станіслава Келдановіча і жыхара Казіміра Кукліса. У час аблавы Куклісы таксама збеглі з вёскі. Не змагла ўцячы толькі хворая маці Кукліса, якая ляжала ў ложку. Немцы зайшлі ў хату, падпалілі сеннікі на драўляных ложках і пайшлі. А яна, хворая жанчына, знайшла ў сабе сілы, качалася па ложках і сваім целам патушыла іх. Ратуючы сваю хату, жанчына памерла ад апёкаў. Абгарэла сцяна яе хаты, а калі немцы пайшлі, суседзі хутка патушылі агонь. Бяда і гора, якую прынесла вайна, не абмінулі ні адну рыбакоўскую сям'ю.

Трагічная драма, якую ўчынілі фашысцкія карнікі ў Рыбаках, атрымала сваё завяршэнне ў Суботніках у той жа дзень. Спаліўшы дзве вуліцы ў Рыбаках, немцы на конях і матацыклах рушылі гасцінцам у мястэчка. Яны запалілі драўляныя хаты людзей па вуліцы Віленскай.

Але ворагі не ведалі, што далей іх чакае засада чырвонаармейцаў калясуботніцкага млына на Гаўі і ў цэнтры мястэчка. Там завязаўся бой. Гітлераўцы прымянілі агнямёт і спалілі цагляны дом на скрыжаванні, дзе была прыватная пякарня хлеба-булачных вырабаў жыхара Панусевіча. Яго забілі, а ўласны дом таксама спалілі. 

У выніку бою ўсе немцы, каля 50 чалавек, загінулі. Гэты дзень, 08.07.1944 г, лічыцца днём вызвалення Суботнікаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пасля вайны Рыбакі хутка адбудаваліся. Вельмі дапамагло тое, што ў ваколіцы Жамыслаўля прыехалі працаваць салдаты сапёрнага ўзвода. Яны ручнымі піламі нарыхтоўвалі драўніну ў былым графскім лесе ва ўрочышчы Варшава насупраць Шаркуцёў. Коньмі вазілі бярвенні да ракі Гаўя і сплаўлялі па вадзе. Салдаты затрымаліся на 1,5 года, жылі ў палатках і гумнах. Жыхары Рыбакоў выкарысталі гэты момант, лавілі ў рэчцы бярвенні і вазілі коньмі на будоўлю. Пасля работы ім дапамагалі салдаты. Вёска будавалася, адраджалася, бо цесляроў у Рыбаках і навакольных вёсках хапала - сталых, вопытных.

Жыхары Рыбакоў пабудавалі хаты не так, як да вайны, не ўздоўж двух вуліцаў, а асобнымі хутарамі. Разлічвалі, што захаваецца ўласнасць на зямлю і будавалі хаты на ўласных землях. Вёска расцягнулася на 3 км ад Шаркуцёў да суботніцкага млына.

Працяг будзе.
А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.