Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


На далонях восені - кветкі для творчых і таленавітых. З Днем работнікаў культуры!

Культура и творчество / Воскресенье, 10 октября 2021 10:02 / Просмотрено: 867

Баль ладзіць восень…Спрадвеку так было, калі пусцеюць палеткі і сенажаці, калі ўжо не завіхаюцца на іх людзі, а бульба, садавіна, гародніна перабіраецца ў клеці і каморы, ёсць час і вяселлі гуляць, ёсць чым і сталы накрыць. Як кажуць, скончыў справу, то і гуляй смела.

І глыбока справядліва, што прафесіянальнае свята адзначаюць менавіта восенню людзі той прафесіі, што застаўляе "гуляць смела"штодня. Занятак у іх такі, калі работа - свята.
Святы для іншых умеюць рабіць творчыя і таленавітыя, аддадзеныя сэрцам і душой сваёй справе, работнікі культуры. Іх дзень мае намер вось-вось з'явіцца на нашым календары. І мы таму рады. Рада і восень, што абавязкова расквечвае гэтыя кастрычніцкія дні залатой лістотай, срэбрам павуціння, яркімі і адначасова халоднымі фарбамі позніх, а таму і такіх радасных, кветак. І сонца гэтымі днямі аб'яўляе ўсяму свету, што прыйшоў час асаблівых дзён, ясных даляў, мрояў у сэрцах - час бабінага лета.

Вось такім сонечным днём мы адправіліся на сустрэчу з прадстаўнікамі арміі культработнікаў раёна. Мне здаецца, пра кожнага з іх можна гаварыць у гэты дзень, але загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Святлана Кішкель назвала нам гэты адрас і гэтых людзей.
І вось ужо з дзвярэй установы культуры выходзіць нам насустрач (такая тут традыцыя - сустракаць на вуліцы) яе гаспадыня - загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі Алена Гурына.

Гэтая ўстанова багата талентамі, багата традыцыямі, сваёй гісторыяй, таму што адлік яна вядзе з тае пары, калі была Юрацішкаўскім раённым Домам культуры. Даўно былы райцэнтр стаў звычайным пасёлкам, аднак ёсць тое, што застаецца назаўжды, мабыць, на генным узроўні - статус асаблівага месца. І марку патрэбна трымаць.
А колькі асаблівых людзей марку тую стварала, колькі песень было саспявана, абцасаў у танцах адбіта, колькі канцэртаў, мерапрыемстваў для юрацішкаўцаў і людзей навакольных вёсак было праведзена!

Зараз таксама ёсць каму працягваць добрыя традыцыі і добрую славу творчых культработнікаў Юрацішак.
Працаваць у культуру ідуць не за вялікімі грашыма (тут іх ніколі не было), не за лёгкім жыццём. За прыгожымі песнямі і танцамі, цудоўнымі канцэртамі, вясёлымі святамі - вялікая і напружаная работа, якая не дае спакою і тады, калі працоўны дзень скончыўся. Творца не працуе дазіравана, па гадзінах.
Алена Гурына скончыла Бобравічскую сярэднюю школу. А там дзеці заўжды добра спявалі. З імі працаваў аддадзены харавому і сольнаму спяванню чалавек - Анатоль Мікалаевіч Сляпіца. Напэўна яму мы абавязаны тым, што найлепшыя салісты культуры, устаноў адукацыі і іншых месц абавязкова з тых мясцін. Іх галасы - гэта скарбонка гукаў!
Алена расказвае, як яна, дзяўчынка з вёскі, саромелася перад зямлякамі, што працуе адносна іх лёгка. Неяк дапамагалі маці буракі калгасныя палоць. А адна з вясковак кажа: "Што, Лена, цяжка? Гэта табе не спяваць". А сястра адказала за яе:"Буракі кожны можа палоць. А вы паспрабуйце саспяваць так, як яна"…
І пакрыху Алена супакоілася наконт сваёй "лёгкай" работы. Дапамагае яе рабіць зараз цудоўны калектыў аднадумцаў, калег і па сцэне, і па будзённых днях. Як быццам наканавана - у Юрацішках ніколі не бракуе салістаў. Часам дзіву даешся. Адны пакідаюць клуб, другія прыходзяць. І зноў з асаблівымі галасамі. І рэпертуар у іх таксама асаблівы. Песні напеўныя, якія пра жыццё, якія за душу бяруць. Такія ж і святы ладзяцца.

Сёння імідж установы культуры ствараюць яе дырэктар Алена Гурына, кіраўнік народнага ансамбля "Юрацішкаўскі кірмаш" Таццяна Карташэвіч, рэжысёр масавых свят і прадстаўленняў Марыя Длужнеўская, малады спецыяліст, хормайстар Карына Пачабут, хормайстар народнага ансамбля "Юрацішкаўскі кірмаш" Паліна Лямза, акампаніятар, дыск-жакей, чалавек, які працуе з моладдзю Аляксандр Длужнеўскі і, безумоўна, Рыгор Лавыш - кіраўнік дзіцячага эстраднага гуртка, які вывеў на сцэну шмат хлопчыкаў і дзяўчынак. Ён жа і таленавіты гукааператар. З ім, як кажа дырэктар установы культуры, творчы калектыў смела выступае на любой сцэне, з ім працаваць камфортна і надзейна. І поспех любога праведзенага мерапрыемства напалову належыць менавіта яму.
А яшчэ Рыгор Іванавіч на выдаткаваныя аддзелам культуры грошы сам зрабіў рамонт глядзельнай залы. Прычым светамузыку і асвятленне купіў за свае грошы. Ён, як кажуць калегі, не проста зрабіў рамонт. Ён даў артыстам і гледачам сапраўдную сцэну, на якой хочацца працаваць і на якую хочацца глядзець. Яшчэ ёсць два святы, на якіх Рыгор Лавыш радуе сваім выступленнем, сваім канцэртным голасам і асаблівым рэпертуарам. Гэта 8 Сакавіка і Дзень маці. Наогул, пра адносіны калектыву да гэтага чалавека гавораць тры словы, што былі сказаны яму на дзень нараджэння: "Любім! Цэнім! Паважаем!" Згадзіцеся, сказана ўсё.
На пытанне, як жа нараджаюцца іх змястоўныя цікавыя святы, мерапрыемствы, Алена Гурына адказала, што звычайна аб'яўляецца "вялікі збор", падчас якога разам думаюць, выслухоўваюць прапановы кожнага і рыхтуюць сцэнарый. Хочацца штосьці асаблівае стварыць, людзей парадаваць, не расчараваць тых, хто з'яўляецца прыхільнікамі іх талентаў. І ўсё атрымліваецца.
Шмат працуюць у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы з пажылымі людзьмі. Дзейнічае іх клуб "Залатая пара". Улічваючы, што спецыялісты ўстановы амаль усе з цудоўнымі галасамі, працуюць эстрадныя і вакальныя гурткі.
Займаецца калектыў і канцэртнай дзейнасцю. Акрамя свайго раёна, сёлета часта выязджалі з канцэртамі ў Карэліцкі раён, на Купалле выступалі ў Смаргонскім раёне.
Час (пандэмія каронавірусу) патрабуе зусім нязвыклых форм работы. Шмат працуюць у рэжыме анлайн, выстаўляюць у Інтэрнэт свае відэапраекты і г.д.
Так працуюць і так жывуць людзі, калі іх работа - свята. Няхай яна будзе плённай! Няхай хопіць ім здароўя, творчых задумак, радаснай і цікавай фантазіі зноў і зноў выйсці на сцэну, на поле, на луг - усюды, дзе патрэбны іх песня і іх цудоўныя праекты.

Брава, работнікі культуры! Са святам вас, творчыя і апантаныя сваёй вялікай справай!
Героі нашай публікацыі таксама шчыра віншуюць сваіх калег.

 

Вера ГУЛІДАВА.
Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Носите ли вы медицинскую маску в общественных местах?

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.