У Трабская сярэдняй школе даўно стала добрай традыцыяй выпісваць і чытаць часопіс “Юны выратавальнік”. Вучні малодшых і сярэдніх класаў з задавальненнем чытаюць як забаўляльны матэрыял, так і інфармацыйны. А 18 лістапада 2025 года вучням пашчасціла сустрэцца са спецыяльным карэспандэнтам па Гродзенскай вобласці часопіса «Юны выратавальнік» Наталляй Астроўскай.

Дэвіз часопіса «Юны выратавальнік» – «Вучымся, гуляючы», падкрэслівае важнасць гульнявой формы навучання для лепшага засваення і замацавання важнага матэрыялу.
Карэспандэнт Наталля Астроўская ў гульнявой форме бліжэй пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з часопісам «Юны выратавальнік», расказала аб тым, якую важную і займальную інфармацыю можна знайсці на яго старонках, правяла тэматычныя конкурсы і віктарыны, у якіх вучні з задавальненнем прынялі ўдзел.
Школьнікі паўтарылі нумары экстранных службаў, узгадалі, як дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях.
Жадаючых прыняць удзел у конкурсах і віктарынах было шмат. Рабяты хутка і актыўна адказвалі на ўсе пытанні.


Разам з карэспандэнтам вучні яшчэ раз паўтарылі, як сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару, што трэба рабіць пры выяўленні паху газу, што звярнуцца па дапамогу да выратавальнікаў можна не толькі па нумары тэлефона – 101, але і 112.
Вельмі важна вучыць дзяцей правілам бяспекі з самага дзяцінства. Многія дзеці забываюцца, што гульня з запалкамі і запальнічкамі вельмі небяспечная, а ў пераднавагодні перыяд яшчэ і з піратэхнікай.



Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Рамуальда Махнач , настаўнік Трабскай сярэдняй школы.






