0
Актуальное

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Прыгожы верш пра беларускіх жанчын

Беларускія жанчыны

лого

Не гартаў я фаліянтаў пажаўцелыя старонкі,
Не шукаў пра вас паданняў, пыл стагоддзяў не страсаў.
Чуў я змалку плач ваш горкі, чуў я смех ваш срэбразвонкі,
Беларускія жанчыны — неўміручая краса!

Станам — зграбныя бярозкі, што павыбеглі край руні,
Замест воч — асколкі неба яснай чэрвеньскай пары;
Валасы — ручайкі лёну, галасы — напеў шматструнны,
А усмешкі — водбліск ясны санцавейнае зары.

Гордасць, пэўна, узялі вы ў Рагвалодавай Рагнеды,
Дум ясноту Еўфрасіння, пэўна, у спадчыну дала.
Кроў свавольных крывічанак не схіляла вас у бедах, —
Пакідалі вы святліцы, бралі ў рукі вы булат…

Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына,
Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.
Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!
Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!

Алесь Звонак.