Актуальное Афиша Культура и творчество

“Ars Magna Organi”: арган, фагот і віяланчэль — у адзінай музычнай гармоніі

У Беларусі праходзіць VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.

З 28 чэрвеня па 4 кастрычніка ў Іўі, у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла,  адбудзецца адзін сольны і тры ансамблевых канцэрта з рамантычным арганам Фрыдрыха Вайсэнборна 1899 года.

орган Фредерика Вайсенборна в костеле св. апостолов Петра и Павла в г.Ивье Гродненской области

Першы канцэрт фестывалю адбудзецца 28 чэрвеня ў 16.30. У гэты вечар у адзінай музычнай гармоніі загучаць арган, фагот і віяланчэль. Галасы інструментаў створаць асаблівую атмасферу, у якой класічныя творы дакрануцца да самых тонкіх струнаў душы.

Падчас канцэрта вы пачуеце музычныя творы кампазітараў І.С. Баха, М. Карэтта, Г. Касадо і Г. Эклза ў выкананні Марыі Бельцюковай, Андрэя Гузеева і Станіслава Гузеева.

Арганістка Марыя Бельцюкова ўжо знаёма аматарам класічнай музыкі. Мінулым летам яна прымала ўдзел у фінальным канцэрце фестывалю «Ars Magna Organi» ў Іўі. Як салістка і ўдзельніца ансамбляў, Марыя рэгулярна выступае на канцэртных пляцоўках Беларусі і за яе межамі.

Падчас канцэрта мы пазнаёмімся з творчасцю Андрэя Гузеева (фагот) — лаўрэата міжнародных конкурсаў, актыўнага ўдзельніка фестываляў, майстар-класаў і творчых праектаў. Музыкант з’яўляецца салістам аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдзельнікам духавога квінтэта.

У ансамблевым канцэрце таксама прыме ўдзел малады перспектыўны беларускі віяланчэліст Станіслаў Гузееў. Выканаўца вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Яго рэпертуар уключае як складаныя класічныя творы, так і кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў.

Запрашаем атрымаць асалоду ад непаўторнага музычнага падарожжа!

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Падрыхтавала Рыта Рэй.