Беларусы аднымі з першых у свеце атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове, здолелі стварыць багатую нацыянальную літаратуру, якая папаўняецца сусветна вядомымі імёнамі і ў наш час.
Чытаць па-беларуску, думаць па-беларуску — гэты запавет пакінулі нам продкі. У ім — вытокі нацыянальнай годнасці і сапраўднага патрыятызму.
У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання ў Беларусі ва ўсіх публічных бібліятэках раёна будзе праводзіцца інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску» з 11 па 17 верасня бягучага года.
Для наведвальнікаў бібліятэкі, як для дарослых, так і для маленькіх, будуць працаваць «куточкі» літаратуры на беларускай мове, дзе кожны зможа выбраць цікавую кнігу або часопіс.
На працягу тыдня пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове і літаратуры: гучнае чытанне «Вітаем беларускую казку» (бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі), гадзіна літаратурнага партрэта «Яны сэрцам пісалі кожную сваю песню» (Іўеўская раённая бібліятэка), літаратурна-музычная імпрэза «Я сэрцам пісаў сваю кожную песню» (інтэграваная бібліятэка-філіял аг. Трабы), круглы стол «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу» (Іўеўская раённая бібліятэка), віктарына «Знакавая постаць Беларусі» (бібліятэка-філіял аг. Морына) і шмат іншага цікавага.
Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах тыдня беларускай мовы і літаратуры!
Цэнтральная раённая бібліятэка.






