Актуальное Афиша Культура и творчество

Ад калыскі да ніткі — сямейныя набыткі. Сектар культуры Іўеўскага райвыканкама аб’яўляе запуск новага культпраекта

Сектар культуры Іўеўскага райвыканкама аб’яўляе запуск новага раённага культурнага праекта “Ад калыскі да ніткі — сямейныя набыткі”.

Гэтая ініцыятыва накіравана на даследаванне, захаванне і шырокую папулярызацыю ўнікальнай нематэрыяльнай спадчыны нашага краю: традыцыйных сямейных абрадаў і звычаяў.

Кожная вёска Іўеўшчыны мае свае непаўторныя таямніцы, звязаныя з важнейшымі момантамі чалавечага жыцця. Мы хочам даведацца і паказаць, як нашы продкі святкавалі радзіны і хрэсьбіны, якія абярэгі рыхтавалі для дзяцей, як спраўлялі наваселле і шанавалі памяць продкаў. Гэта абрады складаюць саму сутнасць сямейна-бытавога ладу.

Мэта праекта — шляхам фальклорнай рэканструкцыі аднавіць аутэнтычныя абрады, адкрыць шырокай грамадскасці малавядомыя і кранальныя старонкі нашай культуры, паказаць багацце і глыбіню сямейных каштоўнасцей Іўеўскага краю і ўзмацніць пачуццё гонару за сваю малую радзіму. Гэта праект пра жывую сувязь пакаленняў, пра тое, што кожная беларуская сям’я захоўвала ў сваім сэрцы і перадавала ад маці да дачкі, ад дзеда да ўнука.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews