Год народного единства

Году народнага адзінства прысвячаецца. Этна-вечарына «Наша хата майстрамі багата» прайшла ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры

Этна-вечарына «Наша хата майстрамі багата» прайшла ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Год народнага адзінства —  гэта цудоўная магчымасць  яшчэ бліжэй і яшчэ больш шчыра дакрануцца да свайго, роднага, да сваіх каранёў, спазнаць свае традыцыі, звычаі вякоў і пакаленняў, сэрцам і розумам спасцігнуць  выснову свайго жыцця, папрацаваць над  сувяззю пакаленняў у справе адраджэння  беларускаці, нацыянальных майстэрстваў і промыслаў і г.д.

Прынамсі, зрабіць усё тое, што так даўно і так паспяхова робіцца ў гэтым аддзеле, які яшчэ нядаўна насіў назву цэнтра рамёстваў.

Адбылося сумеснае пасяджэнне клуба майстроў «Скарбніца» і дзіцячага аматарскага аб’яднання «Крынічка».

Этна-вечарына «Наша хата майстрамі багата» дазволіла і малым майстрам, і дарослым з задавальненнем паглыбіцца ў чароўны свет народнай творчасці, пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі нашага рэгіёна.