Что? Где? Когда?

Запрашаем на свята народнай творчасці «Повязь часоў»!

Паважаныя сябры! Запрашаем вас 18 красавіка 2021 года ў аграгарадок Дайліды на свята «Повязь часоў», якое адбудзецца ў 12.00 на пляцоўцы ля ўстановы культуры.

На свяце вы зможаце дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з’яўляюцца вечна жывой душою народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам.

У праграме:
— дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі; майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
— канцэртныя выступленні ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны;
— творчага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
— сюжэтна-гульнёвая праграма «Вясновыя забавы» сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына.

Падчас свята адбудзецца прэзентацыя новага сувеніра — сімвала Геранёнскай гасціннасці.

На працягу свята працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка — продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя «Саламяная казка» ; майстар — клас па танцах побыту «Танцуем па-даўнейшаму», а таксама папкорн і анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.