Афиша Культура и творчество

«Івянка» збірае сяброў: у Іўі адбудзецца юбілейны канцэрт народнага ансамбля

25 лістапада ў Іўі адбудзецца юбілейны вечар народнага ансамбля народнай песні «Івянка». Калектыў запрашае ўсіх аматараў беларускай песні далучыцца да святочнай сустрэчы і разам адзначыць важную падзею ў яго творчым жыцці.

Гасцей чакаюць любімыя народныя песні, шчырыя эмоцыі і цёплая атмасфера. Гэта добрая нагода яшчэ раз адчуць прыгажосць народнай творчасці і атрымаць асалоду ад жывога гучання песні.

Пачатак у 15:00. Сустракаемся ў танцавальнай зале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews