Актуальное

У геранёнскай бібліятэцы працуе выстава, прысвечаная Дню Канстытуцыі Беларусі

Абавязак наш і права

У дакуменце тым жывуць:

Закон адзіны для дзяржавы,

Што Канстытуцыяй завуць.

Ва ўсіх установах у дні, прыбліжаныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,  праходзіць многа розных мерапрыемстваў. Так, 14–гадовыя грамадзяне РБ атрымліваюць пашпарты, а таксама падарунак ад Прэзідэнта РБ А.Р. Лукашэнкі — кнігу  “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, праходзяць інфармацыйныя гадзіны “Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы”.

У бібліятэцы – філіяле аг. Геранёны аформлена выстава адной кнігі “Канстытуцыя – галоўная кніга краіны”.

З’яднаныя верай адзінай,

Мы крочым да жаданых мэт:

Мы ў светлы верым шлях Радзімы,

У продкаў мудры запавет.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.